Выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладах гераічнага мінулага, подзвігу дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ў аздараўленчым лагеры “Крыніца” Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. У лагеры, у спрыяльнай атмасферы адпачынку і аздараўлення, выхавальнікі працягваюць фарміраваць грамадзянскасць і патрыятызм у дзяцей і падлеткаў, дапамагаюць ім правільна разумець важныя падзеі ваеннага часу і захоўваць памяць ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Магілёўшчына
Аўтарскі дыдактычны дапаможнік для маленькіх… і не толькі
З мэтай актывізацыі маўлення дзяцей, фарміравання іх сацыяльнага вопыту ў розных жыццёвых і гульнявых сітуацыях у яслях-садзе № 97 Магілёва педагогі будуюць адукацыйны працэс з выкарыстаннем беларускіх лялек, якіх робяць сваімі рукамі. Лялькі прымяняюцца як эфектыўны сродак для актывізацыі маўлення дзяцей. Для фарміравання ўяўленняў аб сваёй прыналежнасці да сям’і, малой радзімы, краіны, патрэбы ў эмацыянальна насычаных, змястоўных зносінах з аднагодкамі ... Падрабязней »
Гадуем дзяцей здаровымі і моцнымі
Гадаваць дзяцей здаровымі, моцнымі, жыццярадаснымі — задача не толькі бацькоў, але і кожнай установы адукацыі, бо менавіта тут дзеці праводзяць большую частку дня. Для гэтых мэт прадугледжаны штодзённыя фізкультурныя заняткі ў групе прадоўжанага дня — спартыўная гадзіна. З’яўляючыся працягам урокаў фізічнай культуры і здароўя, спартыўная гадзіна — штосьці большае, чым урокі: яна насычана рухавымі і спартыўнымі гульнямі, фізічнымі і дыхальнымі практыкаваннямі, эстафетамі. ... Падрабязней »
Дзецям — аб вайне
Як расказаць нашым дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне? Што паказаць, якія знайсці словы, каб расказаць у поўнай меры пра пакуты людзей, што перажылі той час? Як данесці сутнасць таго, што адбывалася, выклікаць у маленькай душы пачуццё гордасці, спагады, шанавання, патрыятызму? Напярэдадні святкавання Дня Перамогі мы палічылі неабходным асвятліць для дзяцей подзвіг воінаў, якія абаранялі Лудчыцкую вышыню ў гады Вялікай Айчыннай ... Падрабязней »
Дзіцячы сад і сям’я: шляхі супрацоўніцтва
З 2019 года ў яслях-садзе № 1 Круглага рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў”. Актуальнай задачай для ўстановы адукацыі сталі мэтанакіраваная дзейнасць па актывізацыі выхаваўчага патэнцыялу сем’яў выхаванцаў, фарміраванні культуры сямейных адносін, аказанне сям’і неабходнай дапамогі і падтрымкі, наданне сямейнаму выхаванню мэтанакіраванага, грамадска значнага характару, стварэнне ўмоў для фарміравання псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў. Адной з ... Падрабязней »
Геаінфармацыйныя тэхналогіі ў экалагічным краязнаўстве
У цяперашні час геаграфічныя інфармацыйныя тэхналогіі знайшлі шырокае прымяненне ў практыцы геаграфічных даследаванняў. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо сёння геаінфармацыйныя тэхналогіі сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Любы сучасны чалавек карыстаецца навігацыйнымі сэрвісамі, дадаткамі для маніторынгу грамадскага транспарту і многімі іншымі сэрвісамі, звязанымі з картамі. Паводле сучасных уяўленняў, прынятых у рускамоўнай літаратуры, геаграфічная інфармацыйная сістэма, або ГІС, — гэта сукупнасць тэхнічных, ... Падрабязней »
Прысвячае сябе дзецям
Дваццаць сем гадоў, прысвечаных дзецям, — менавіта столькі налічвае працоўны стаж выхавальніцы дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 63 Магілёва Наталлі Віктараўны Савейка. Пра Наталлю Віктараўну можна сказаць шмат добрых слоў: уважлівая, добрая, ласкавая, прыветлівая, крэатыўная, з шырокім кругаглядам, колам інтарэсаў і ўменняў. Бязмерна любіць дзяцей, імкнецца даць ім штосьці новае, цікавае і радаснае. Заўсёды энергічная, жыццярадасная, мэтанакіраваная, працавітая. Дзеці па сваёй ... Падрабязней »
Урок гісторыі ў музеі
Незвычайны ўрок гісторыі прайшоў надоечы ў 8 класе сярэдняй школы № 2 Магілёва. Тэму “Вехі Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне” хлопчыкі і дзяўчынкі вывучалі ў абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Заняткі праходзілі ў рамках рэгіянальнага праекта #МаяЗямляПрыдняпроўе і насілі практыка-арыентаваны характар. Урок праводзілі настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 2 Магілёва С.А.Быструшкіна і музейны работнік Г.В.Анісімава. Галоўнай асаблівасцю заняткаў стала тое, што навучэнцы маглі ... Падрабязней »
Праграмаванне ў дзіцячым садзе
Наша ўстанова дашкольнай адукацыі ў пачатку бягучага навучальнага года ўключылася ў праект Парка высокіх тэхналогій “Інфарматыка без разеткі”. Гэтая праграма накіравана на развіццё лагічнага мыслення і логікі ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Адметная асаблівасць праекта ў тым, што падрыхтоўка дзяцей ажыццяўляецца без выкарыстання камп’ютара. У праекта “Інфарматыка без разеткі” — новы фармат навучання, вывучэння і выкарыстання прагрэсіўных тэхналогій. Свет мяняецца ... Падрабязней »
Камунікатыўная кампетэнтнасць навучэнцаў — залог паспяховага навучання
Задача настаўніка-філолага — навучыць дзяцей выразна выкладаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме. Вырашэнню гэтай задачы папярэднічае фарміраванне ў свядомасці навучэнцаў парадыгмы ведаў аб мове, развіццё іх камунікатыўных кампетэнцый і камунікатыўнай культуры. Як ахапіць усё гэта на ўроку? Вельмі важна навучыць дзяцей ясна выкладаць свае думкі ў любой прадметнай галіне, ці то гэта фізіка, ці то гісторыя. І фарміраваць ... Падрабязней »