Архіў катэгорыі : Магілёўшчына

Энергазберажэнне ў мадэлі

У Беларусі ў апошні час актуальнай становіцца праблема замяшчэння газу і нафты мясцовымі крыніцамі энергіі, нездарма ж 2013 год быў вызначаны як Год беражлівасці. Прэзідэнт краіны і ўрад накіроўваюць нашых вучоных на пошукі альтэрнатывы нафты і газу. Вялікія запасы торфу, лесу даюць магчымасць рашыць гэтую праблему, але нельга не прымаць пад увагу і энергію сонца, вады і ветру, тым больш, ... Падрабязней »

Прадмет “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка” ў класах інтэграванага навучання і выхавання

Навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі рыхтуе навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнай працы і дае ім пэўны аб’ём ведаў і ўменняў па шэрагу прадметаў школьнага курса. На вырашэнне задач сацыяльна-бытавой падрыхтоўкі навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю накіраваны намаганні настаўнікаў-дэфектолагаў сярэдняй школы № 20 Магілёва. Ва ўмовах нашай школы створана адзіная сістэма шматфактарнага ўздзеяння на вучняў. ... Падрабязней »

Сустрэча з традыцыяй

Нядаўна ў гімназіі № 1 Горак адбылася незвычайная сустрэча. Па запрашэнні аўтара гэтых радкоў і пры садзейнічанні першага сакратара Горацкага раённага камітэта ГА “БРСМ” К.Н.Гнедзянковай з мэтай вывучэння традыцыйнага беларускага роспісу ў нашай установе адукацыі пабывала група студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з Туркменістана. Азнаёміўшыся з традыцыйнымі відамі роспісу на Беларусі, у тым ліку з роспісам куфра, замежныя студэнты зацікавіліся ... Падрабязней »

Лагіст, тытэстар, пастыжор… А што выбіраеш ты?

Адным з найважнейшых кірункаў у дзейнасці намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце з’яўляецца арганізацыя работы ўсяго педагагічнага калектыву і асабліва класных кіраўнікоў па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Жыццё паказвае, што ў выпадку правільнага выбару маладым чалавекам прафесіі грамадства атрымлівае не толькі актыўнага мэтанакіраванага спецыяліста, але, галоўнае, — асобу, задаволеную работай, з шырокімі магчымасцямі для самарэалізацыі. Вылучаюць тры асноўныя этапы прафесійнай арыентацыі навучэнцаў: ... Падрабязней »

Сумясціць прыемнае з карысным

Будатрад летам — гэта тое, што навучэнцы Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа называюць “сумясціць прыемнае з карысным”. Сёлета ў каледжы былі сфарміраваны 4 студэнцкія атрады — сапраўдная працоўная армія! На пытанне “Чаму ў будатрад? Няўжо летам не хочацца проста адпачыць?” адказы атрымліваю самыя розныя: “Хачу сам зарабіць на камп’ютар”, “Сумна ўсё лета нічога не рабіць”, “Мужчына павінен зарабляць, хачу дапамагчы маме”, ... Падрабязней »

Мы разам — мы побач

Усе без выключэння бацькі хочуць бачыць сваё дзіця шчаслівым і ўсмешлівым. На жаль, так бывае не заўсёды. У такіх сітуацыях вельмі важна падтрымаць сям’ю, у якой расце дзіця з псіхафізічнымі асаблівасцямі. А падтрымка прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне бацькоў і ўстаноў адукацыі. Гэта добра ўсведамляе педагагічны калектыў ясляў-сада № 110 Магілёва, які з 2007 года па ініцыятыве загадчыцы Ірыны Марцінковай дапамагае сем’ям ... Падрабязней »

Выхаванне прававой культуры гімназістаў

Прававое выхаванне ўздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на паводзіны навучэнцаў, таму што свядомасць і ўчынкі людзей знаходзяцца ў адзінстве і ўзаемаабумоўленасці. Работа па выхаванні прававой культуры гімназістаў садзейнічае не толькі папярэджанню правапарушэнняў, але і фарміруе ў падлеткаў цвёрдыя маральныя прынцыпы, разуменне і прыняцце норм грамадства. Мы вучым дзяцей адносіцца да права, як да цывілізаванай каштоўнасці, якая рэгулюе меру ... Падрабязней »

Гонар за сваю зямлю

Выхаваўчая работа, якую ажыццяўляе калектыў нашай дашкольнай установы, вырашае вельмі важную задачу: фарміраванне сацыяльна-актыўнай творчай асобы, здольнай любіць сваю Радзіму і пераўтвараць яе. Адбываецца гэта праз мерапрыемствы духоўна-патрыятычнага, эстэтычнага і экалагічнага кірункаў. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба перш за ўсё любіць яе маленькі куточак, які называюць Бацькаўшчынай. Якая яна, мая малая радзіма? Гэта залатыя палі збажыны, блакітнае і светлае, ... Падрабязней »

Суквецце талентаў

Сярэдняя школа № 4 Магілёва — школа новых магчымасцей, школа пошуку, школа дасягненняў. Вучні тут вельмі розныя, таму педагагічны калектыў імкнецца ў кожным убачыць асобу з яе магчымасцямі і здольнасцямі. Школа гатова даць кожнаму дзіцяці трывалыя веды, таму кожны педагог імкнецца зацікавіць вучня сваім прадметам. Так, настаўніца матэматыкі Святлана Аляксандраўна Марчанка на сваіх занятках паказвае дзецям, наколькі дзівосная і ўсемагутная ... Падрабязней »

Бенефіс задачы

На базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшла Панарама вопыту настаўнікаў матэматыкі “Выкарыстанне сучасных метадаў навучання ў адукацыйным працэсе па матэматыцы”. Панарама праводзілася ў два этапы: адборачны і заключны. На адборачны этап было даслана 63 заяўкі з розных раёнаў вобласці. Матэрыялы вопыту ацэньвала кампетэнтнае журы, якое складалася з супрацоўнікаў інстытута. На заключны этап былі дапушчаны матэрыялы 27 педагогаў вобласці. ... Падрабязней »