Архіў катэгорыі : Магілёўшчына

Гумар у спорце важны, не спрачайцеся!

У гонар святкавання 150-годдзя сярэдняй школы № 1 Магілёва ў спартыўнай зале прайшлі вясёлыя спаборніцтвы пад дэвізам “Юмор в спорте важен, не спорьте!”, у якіх прынялі ўдзел каманды настаўнікаў і вучняў-старшакласнікаў. Святочнае афармленне залы, вясёлая музыка, шматлікія балельшчыкі і госці — усё спрыяла добраму настрою. Каманду “Мега-пачы” прадстаўлялі маладыя, энергічныя, таленавітыя і эрудзіраваныя настаўнікі школы. Ад іх не адставалі і ... Падрабязней »

Школьным факультатывам — пільная ўвага

На базе Цяцерынскай сярэдняй школы Круглянскага раёна адбыўся раённы тэматычны семінар “Кіраўнічыя аспекты арганізацыі факультатыўнага навучання ў школе”. На семінары разгледжаны пытанні арганізацыйна-метадычных асноў факультатыўнага навучання і сістэмы кіравання развіццём якасці факультатыўнага навучання. У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Круглянскага райвыканкама С.М.Храмцоў, намеснік начальніка І.У.Крывіцкая, загадчыца раённага метадычнага кабінета Л.А.Гарусава, дырэктары і намеснікі дырэктараў па ... Падрабязней »

А ў нас — лінгваклас!

З верасня 2014 года незаменную дапамогу навучэнцам у асваенні замежнай мовы і педагогам у арганізацыі заняткаў аказвае лінгафонны кабінет, які адкрыўся ў Магілёўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 1. Вывучэнне замежнай мовы ў лінгафонным кабінеце — гэта сучасны погляд на традыцыйны працэс навучання. Заняткі ў ім значна паляпшаюць успрыманне вучэбнай праграмы, павышаюць матывацыю да навучання, дазваляюць разнастаіць формы работы на працягу ... Падрабязней »

Эрудыт-круіз па Беларусі

Займальнае інтэлектуальнае падарожжа для школьнікаў Кастрычніцкага раёна арганізаваў Цэнтр турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва. За гадзіну аб’ехаць усю краіну змаглі вучні падчас незвычайнага эрудыт-круізу “Нет уголка краше, чем Беларусь наша”, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 9 УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва”. У раённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 133 чалавекі з 18 каманд устаноў адукацыі раёна. Адкрыццём мерапрыемства паслужыла ... Падрабязней »

Фінансавая граматнасць — шлях да поспеху

Сёння ў школе вучаць розным прадметам — матэматыцы, літаратуры, біялогіі… Але ніхто не вучыць таму, як трэба карыстацца фінансамі. А ў сучасным спажывецкім свеце, дзе шмат што ўпіраецца ў грошы, няведанне асноў кіравання фінансамі можа дорага каштаваць. Засваенне элементарных навыкаў планавання, зберажэння грашовых сродкаў нязменна вядзе да павелічэння ўласных даходаў. З ідэяй правядзення алімпіяды па фінансавай граматнасці выступіла Праўленне Нацыянальнага ... Падрабязней »

Археалагічная сенсацыя

Усё пачалося год назад з прыгод “чорнага” капальніка, які пад Мсціславам у рацэ Віхры знайшоў меч, дзве сякеры і кап’ё рыцара Вялікага Княства Літоўскага, які загінуў у пачатку XVI стагоддзя. Такія нячыстыя на руку дзялкі нярэдка наведваюцца на Мсціслаўшчыну, дзе можна адшукаць яшчэ нямала сярэдневяковых рэдкасцей, за якія расійскія калекцыянеры выкладваюць вялікія грошы. Не ахоўваецца мяжа з суседняй краінай побач, ... Падрабязней »

Блакітныя дарогі Беларусі

Летнія канікулы… А з імі — цікавыя падарожжы, вясёлыя гульні з сябрамі, адпачынак на прыродзе, незабыўныя сустрэчы. “Разумныя канікулы або час для падарожжаў” — пад такім дэвізам працаваў турыстычна-спартыўны перасовачны палатачны лагер Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Бабруйска. 120 падлеткаў атрымалі магчымасць не толькі добра адпачыць, аздаравіцца, але і даведацца шмат новага і цікавага, адкрыць для сябе ... Падрабязней »

Фізічную актыўнасць павышае стэп-аэробіка

Праблема фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту — адна з актуальных на сённяшні дзень. У апошнія гады назіраецца пэўнае зніжэнне як рухальнай актыўнасці малых, так і іх здароўя ў цэлым. З названай праблемай сутыкаюцца шматлікія ўстановы дашкольнай адукацыі. Некаторыя не акцэнтуюць на гэтым асаблівай увагі, іншыя шукаюць эфектыўныя спосабы вырашэння такой сітуацыі. Менавіта такім шляхам пайшлі ў яслях-садзе № 1 гарадскога ... Падрабязней »

Фарміруючы камунікатыўныя кампетэнцыі

Кожны з нас, калі чуе замежную мову, вельмі хоча зразумець, пра што ж гавораць? Таму наша навучальная ўстанова бачыць перад сабой галоўную задачу — выклікаць устойлівую цікавасць да нямецкай мовы і даць вучням трывалыя веды! Такім чынам, нямецкая мова, мова вялікіх Шылера і Гётэ. Сёння яна запатрабавана ў самых розных галінах — у навуцы, мастацтве, палітыцы. Нямецкая — адна з ... Падрабязней »

На ўрок — з энтузіязмам!

Эфектыўная інтэграцыя інфармацыйных тэхналогій у адукацыю з’яўляецца ключом да вырашэння многіх праблем, якія патрабуюць захавання выразнага балансу паміж лепшымі метадамі традыцыйнага навучання і новым разуменнем самога працэсу навучання. Такая інтэграцыя залежыць ад выкарыстання ІТ для прасоўвання і паглыблення камунікацыі, гэта значыць для забеспячэння новага ўзроўню адукацыі. Інтэрактыўная дошка — вельмі зручнае навучальнае абсталяванне, якое ўяўляе сабой сэнсарны экран, далучаны да ... Падрабязней »