Архіў катэгорыі : Магілёўшчына

Будзем чытаць!

У наш імклівы час стала папулярным весці здаровы лад жыцця: правільна харчавацца, займацца спортам ці проста рабіць зарадку і г.д. А ці неабходна сёння чытаць мастацкую літаратуру? Многія ўвогуле скептычна адносяцца да чытання кніг у эпоху інфармацыйных тэхналогій: бумажныя выданні саступілі месца планшэтам, смартфонам, камп’ютарам. Так, людзі сталі вельмі мабільнымі: адны чытаюць у інтэрнэце навіны, другія слухаюць аўдыякнігу па дарозе ... Падрабязней »

Выхаваць патрыёта праз дыялог культур

Адна з прыярытэтных задач грамадства і дзяржавы, а таксама сістэмы адукацыі — выхаванне маральнага, адказнага, ініцыятыўнага і кампетэнтнага грамадзяніна. Выкладанне замежнай мовы ў школе непасрэдна звязана з выхаваннем патрыятызму, любові да Радзімы, яе культуры, прыроды, да роднай мовы. Вывучаючы мову, жыццё і звычаі народаў іншых краін, навучэнцы глыбей усведамляюць сацыяльныя заваёвы ў сваёй роднай краіне, разумеюць і высока ацэньваюць гераізм беларускіх людзей (асабліва ў гады Вялікай ... Падрабязней »

Вучаць навуцы жыцця

1 верасня 35 гадоў назад гасцінна расчыніла дзверы сярэдняя школа № 38 Магілёва. Гэта была знакавая падзея. Новая школа разгрузіла тры перапоўненыя ўстановы адукацыі, размешчаныя ў так званым раёне Задняпроўе. Чым жыве трыццаць восьмая школа сёння, праз тры з паловай дзясяткі гадоў, расказваюць яе дырэктар Сяргей Юр’евіч Клепча і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ніна Міхайлаўна Буланькова. С.Ю.Клепча: — Галоўная ... Падрабязней »

Незвычайнае свята

Першага верасня стала для вучняў Вараніноўскага дзіцячага сада — базавай школы Быхаўскага раёна не зусім звычайным. Яны не толькі сустрэліся са сваімі педагогамі, аднакласнікамі пасля летняга адпачынку, але і зноў пазнаёміліся з выпускніцай, якая скончыла нашу школу чатыры гады назад. Зноў пазнаёміліся — таму што такую Аліну Нікіценка яны раней не ведалі. Так супала, што Аліна менавіта 1 верасня змагла ... Падрабязней »

Зялёны дом

Кожны чалавек імкнецца ўнесці свой пасільны ўклад у росквіт роднага краю: нехта пасадзіць дрэва, хтосьці вырасціць кветку, хтосьці навучыць іншага неабыякаваму стаўленню да прыроды і экалогіі. Любіць, берагчы і ахоўваць прыроду, далучацца да вырашэння праблемы аховы навакольнага асяроддзя навучэнцы 1 “Б” класа гімназіі Мсціслава вучацца на ўроках па прадмеце “Чалавек і свет”, на факультатыўных занятках “Зялёныя школы”, у групе прадоўжанага дня, ... Падрабязней »

Арт–тэрапія: цікава і карысна

Выкарыстанне ў гульнях элементаў арт-тэрапіі займае дзяцей, яна не патрабуе дарагіх матэрыялаў і затрат. Арт-тэрапія “непрыкметна” і станоўча ўздзейнічае на эмацыянальны стан дзіцяці, “вылечвае” ад дрэннага настрою, узбуджанасці, агрэсіўнасці, развівае дробную маторыку рук, каардынацыю рухаў. Гульня з пяском, як спосаб развіцця дзіцяці, вядома з даўніх часоў. Пясок — цудоўны прыродны матэрыял для развіцця сенсорнага ўспрымання навакольнага свету і развіцця маторыкі рук дзяцей. ... Падрабязней »

Памяць пра мінулае — шлях да будучыні

Выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладах гераічнага мінулага, подзвігу дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ў аздараўленчым лагеры “Крыніца” Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. У лагеры, у спрыяльнай атмасферы адпачынку і аздараўлення, выхавальнікі працягваюць фарміраваць грамадзянскасць і патрыятызм у дзяцей і падлеткаў, дапамагаюць ім правільна разумець важныя падзеі ваеннага часу і захоўваць памяць ... Падрабязней »

Аўтарскі дыдактычны дапаможнік для маленькіх… і не толькі

З мэтай актывізацыі маўлення дзяцей, фарміравання іх сацыяльнага вопыту ў розных жыццёвых і гульнявых сітуацыях у яслях­-садзе № 97 Магілёва педагогі будуюць адукацыйны працэс з выкарыстаннем беларускіх лялек, якіх робяць сваімі рукамі. Лялькі прымяняюцца як эфектыўны сродак для актывізацыі маўлення дзяцей. Для фарміравання ўяўленняў аб сваёй прыналежнасці да сям’і, малой радзімы, краіны, патрэбы ў эмацыянальна насычаных, змястоўных зносінах з аднагодкамі ... Падрабязней »

Гадуем дзяцей здаровымі і моцнымі

Гадаваць дзяцей здаровымі, моцнымі, жыццярадаснымі — задача не толькі бацькоў, але і кожнай установы адукацыі, бо менавіта тут дзеці праводзяць большую частку дня. Для гэтых мэт прадугледжаны штодзённыя фізкультурныя заняткі ў групе прадоўжанага дня — спартыўная гадзіна. З’яўляючыся працягам урокаў фізічнай культуры і здароўя, спартыўная гадзіна — штосьці большае, чым урокі: яна насычана рухавымі і спартыўнымі гульнямі, фізічнымі і дыхальнымі практыкаваннямі, эстафетамі. ... Падрабязней »

Дзецям — аб вайне

Як расказаць нашым дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне? Што паказаць, якія знайсці словы, каб расказаць у поўнай меры пра пакуты людзей, што перажылі той час? Як данесці сутнасць таго, што адбывалася, выклікаць у маленькай душы пачуццё гордасці, спагады, шанавання, патрыятызму? Напярэдадні святкавання Дня Перамогі мы палічылі неабходным асвятліць для дзяцей подзвіг воінаў, якія абаранялі Лудчыцкую вышыню ў гады Вялікай Айчыннай ... Падрабязней »