Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

Дзяцінства дні не падганяйце

Што за ўсё важней для мам? Каб смяяліся звонка дзеці, каб яны раслі без войнаў на добрай, ласкавай планеце. Такімі словамі можна вызначыць дэвіз летняй аздараўленчай работы, якая праводзіцца ў Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна. Як і на працягу навучальнага года, у нашы групы кожны дзень спяшаюцца бацькі, каб даверыць самае дарагое — сваіх дзяцей — нам, ... Падрабязней »

“Сплясканы Кляман”, або Незвычайнае падарожжа ў канверце

Важнае месца ў працэсе навучання замежным мовам займаюць сёння міжнародныя адукацыйныя праекты. Метад праектаў — гэта комплексны вучэбны метад, які дазваляе зрабіць адукацыйны працэс асобасна арыентаваным, дае магчымасць вучню праяўляць самастойнасць у планаванні, арганізацыі і кантролі сваёй дзейнасці, неабмежаваныя магчымасці для пашырэння пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў. У рамках адукацыйнай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю вывучэння французскай мовы і развіццё творчых здольнасцей вучняў, ... Падрабязней »

Папярэдзіць рызыку

Пытанне прафілактыкі супрацьпраўных і асацыяльных паводзін падлеткаў і маладых людзей з’яўляецца адным з найбольш значных у сучасным грамадстве. На базе сярэдняй школы № 1 Скідзеля дзейнічае Гродзенскі абласны рэсурсны цэнтр “Папярэджанне сацыяльнай рызыкі, дэструктыўнай дзейнасці праз развіццё сацыяльнага партнёрства, рэалізацыю дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў”. Кіраўнік цэнтра Іна Іванаўна Пазняк, намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце, падкрэслівае, што ва ўстанове ёсць ... Падрабязней »

Дзеці ствараюць свой горад

Значнай падзеяй для нашага раёна стала далучэнне ў 2012 годзе горада Навагрудка да міжнароднай ініцыятывы ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Работа ў рамках ініцыятывы пашырыла межы сацыяльнага партнёрства, дала магчымасць моладзі аб’яднаць свае намаганні з аднадумцамі і сябрамі ў рэалізацыі творчых задум, накіраваных на цікавую і карысную арганізацыю вольнага часу. Правядзенне штогадовага марафону сацыяльных ініцыятыў паспрыяла ўключэнню ў праектную дзейнасць ... Падрабязней »

А нам цікава!

Нашы дзеці ў сацыяльных сетках адчуваюць сябе вельмі добра. Яны там вельмі актыўныя. Пра цікавы праект, які рэалізавалі школьнікі з сярэдняй школы № 2 Ашмян, расказвае кіраўнік праекта па вывучэнні распаўсюджвання інфармацыі ў сацыяльнай сетцы Facebook намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Апанель. — Актуальнасць гэтай тэмы мы ўбачылі ў тым, што карыстальнікі, размяшчаючы інфармацыю ў сацыяльнай сетцы, могуць больш ... Падрабязней »

Эканомія — добрая звычка

Вопыт работы з дашкольнікамі паказвае, што нават дзеці 4—7 гадоў свядома ўносяць свой уклад у энергазберажэнне, калі ў гэтым зацікаўлены дарослыя. Мая дзейнасць як выхавальніка дашкольнай адукацыі па тэме “Прырода просіць дапамогі” накіравана на фарміраванне беражлівых адносін да выкарыстання энергарэсурсаў і разлічана на тры гады. У спецыяльна арганізаванай самастойнай дзейнасці з выхаванцамі выкарыстоўваю розныя метады: гутарку, расказ, вырашэнне праблемных сітуацый, ... Падрабязней »

Нясумны Дзень здароўя

Штоквартальна ў нашым дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць Дні здароўя. Вось і нядаўна “Нясумны Дзень здароўя” аб’яднаў усіх — супрацоўнікаў, бацькоў і выхаванцаў. З самага ранку ў фае гучала вясёлая музыка, дзяцей і бацькоў сустракаў гарэзлівы Мішка-Алімпішка, які ўручаў запрашэнні на алімпійскія гульні. Пасля ранішняй гімнастыкі для дашкалят, якая праходзіла ў нетрадыцыйнай форме (“Звяробіка”), прыйшла чарга дарослых. Для іх кіраўнік ... Падрабязней »

Хлопцаў аб’яднаў міні-футбол

Асаблівая ўвага ў Квасоўскай сярэдняй школе ўдзяляецца здароваму ладу жыцця, развіццю фізкультуры і спорту. Вядома, для развіцця спорту патрэбны адпаведныя ўмовы. На вялікую радасць навучэнцаў нашай школы, іх бацькоў і педагогаў у 2014 годзе адбылася знамянальная падзея: завяршылася рэканструкцыя адной са спартыўных зал фізкультурна-аздараўленчага комплексу школы. На рэканструкцыю было выдаткавана каля 3,5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Больш за паўмільярда рублёў спонсарскай дапамогі ... Падрабязней »

А ў нас — спартыўны клас!

З гэтага навучальнага года ў Гудагайскай сярэдняй школе Астравецкага раёна дзейнічае спартыўны клас. Ідэю адкрыцця такога класа ахвотна падтрымалі бацькі вучняў 6 “Б” класа, бо ўпэўнены: заняткі спортам, падтрымка выдатнай фізічнай формы — гэта жыццёвая энергія як для вучобы, так і для працы. Пэўную ролю ў адкрыцці спартыўнага класа адыграла тое, што вучні іншых класаў і выпускнікі нашай установы з’яўляюцца ... Падрабязней »

Вырашаем праблему гендарнага выхавання

Адной з актуальных праблем сучаснага жыцця з’яўляецца гендарнае выхаванне. Як дапамагчы дзецям, падлеткам разабрацца ў прызначэнні іх традыцыйных мужчынскіх і жаночых роляў? Над гэтым пытаннем працуе кожная ўстанова адукацыі. Сваю сістэму, традыцыі мае і Пятрэвіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пачынаецца ўсё з малодшых класаў. Што ні класны калектыў — то свая асаблівасць, свой падыход. У ... Падрабязней »