Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

Плаванне з ранняга ўзросту

Бародзіцкі дзіцячы сад — пачатковую школу ведаюць усе дзеці і дарослыя ў Зэльвенскім раёне. У лютым 2014 года пасля рамонту тут пачаў працаваць міні-басейн. Кожны год выхаванцы дзіцячага сада і вучні пачатковых класаў з нецярпеннем чакаюць плавальнага сезона. Раз у тыдзень заняткі па фізічнай культуры ў дзіцячым садзе і ўрокі фізічнай культуры і здароўя ў пачатковых класах праходзяць у басейне. ... Падрабязней »

Не прымушаць, а захапляць

Сучаснае грамадства дыктуе новыя патрабаванні да навучання і выхавання падрастаючага пакалення. Сёння школа павінна фарміраваць людзей з новым тыпам мыслення, ініцыятыўных і камунікабельных, творчых асоб, смелых у прыняцці рашэнняў, здольных пастаянна павышаць адукацыйны ўзровень, хутка арыентавацца ў розных жыццёвых сітуацыях. У такіх умовах важная роля адводзіцца ўзаемаадносінам настаўніка і навучэнцаў. Не прымушаць і кантраляваць, не камандаваць і забараняць, а накіроўваць ... Падрабязней »

Сіла сям’і — у адзінстве

Установы адукацыі вядуць вялікую прафілактычную работу, каб своечасова прадухіліць неправамерныя дзеянні ў адносінах да дзяцей у сям’і і пазбегнуць канфліктных сітуацый. У прыватнасці, класныя кіраўнікі рэгулярна наведваюць дамы навучэнцаў, ацэньваюць умовы пражывання, запрашаюць бацькоў на мерапрыемствы, распаўсюджваюць карысную інфармацыю як на асабістых сустрэчах, так і з дапамогай інтэрнэту. Для таго каб даведацца, як дзеці праводзяць вольны час дома, у Навасёлкаўскай ... Падрабязней »

Тры ўзроўні культуры

У наш неспакойны час, калі ў свеце ўсё часцей успыхваюць палітычныя, міжканфесійныя, міжэтнічныя канфлікты, асабліва актуальнай становіцца праблема полікультурнага выхавання. Педагагічны калектыў Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, які з верасня 2016 года рэалізоўвае інавацыйны праект “Укараненне мадэлі полікультурнага выхавання навучэнцаў у выхаваўчую прастору рэгіёна”, імкнецца асвятляць гэтую праблему ў гуманітарным аспекце, фарміруючы ў навучэнцаў пачуццё разумення, талерантнасці, гатоўнасці ... Падрабязней »

Прадметны тыдзень — гэта цікава!

Напэўна, кожнаму хочацца ўстанавіць свой асабісты рэкорд у чым-небудзь. Але як гэта зрабіць? Напрыклад, у Гервяцкай сярэдняй школе навучэнцы 5—11 класаў устанаўлівалі рэкорды па рускай мове і літаратуры ў рамках правядзення прадметнага тыдня. Да планавання тыдня рускай мовы і літаратуры былі прыцягнуты і навучэнцы, улічваліся іх інтарэсы, пытанні, прапановы і пажаданні. План, складзены пры ўдзеле школьнікаў, успрымаўся імі як свой, ... Падрабязней »

Цуды ў “Ластаўцы”

На зіму ластаўкі адлятаюць на поўдзень, а ў Астравецкім раёне дзіцячы аздараўленчы лагер “Ластаўка” сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак. У снежні тут на два тыдні адкрылася сядзіба Дзеда Мароза.За гэты час больш за 500 дзяцей і іх бацькоў з задавальненнем акунуліся ў навагоднюю атмасферу казачнага лесу. Каля чароўнай брамы сядзібы гасцей сустракалі лясныя героі, якія разам з наведвальнікамі прамаўлялі замову і ... Падрабязней »

Музейныя ўрокі

Важнае месца ў выхаваўчай прасторы Смаргонскага раёна належыць краязнаўчай дзейнасці. Пошукава-даследчыя экспедыцыі, творчыя праекты і конкурсы, краязнаўчыя канферэнцыі, акцыі, паходы і экскурсіі па родным краі, размовы з удзельнікамі і сведкамі даўніх падзей — вось няпоўны пералік форм і відаў дзейнасці, арганізаваных з навучэнцамі раёна. Фарміраванню грамадзянскіх кампетэнцый праз вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы садзейнічалі раённыя праекты “Брэнды Смаргоншчыны” і “Мая ... Падрабязней »

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Сэканоміць, зберагчы

Навучэнцы Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, што ў Навагрудскім раёне, не засталіся раўнадушнымі ў Міжнародны дзень энергазберажэння, які адзначаецца напрыканцы года. У пачатковых класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Трэба ўсім нам навучыцца энергазберажэнню!”. Класныя кіраўнікі А.Р.Сіпайла і З.І.Максімовіч падрыхтавалі для вучняў мультымедыйную прэзентацыю, дзе была размешчана інфармацыя аб сярэдняй колькасці расходу электраэнергіі на аднаго беларуса ў месяц, паўгоддзе, год, ... Падрабязней »

Школа чалавечнасці

Акцыя пад назвай “Падзяліся дабром” прайшла ў сярэдняй школе № 12 Гродна ў падтрымку кампаніі “Беларусь інклюзіўная”. У яе аснову была пакладзена маладзёжная ініцыятыва каманды “Разам”, якая прадстаўляла школу ў інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі навучэнцы і настаўнікі, жыхары мікрараёна школы, а таксама дзеці з асаблівасцямі развіцця, якія вучацца ў спецыялізаваных класах сярэдняй школы № 12. Акцыю ... Падрабязней »