Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

Жытамлянскія “Васілёчкі”

Узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вядомы далёка за межамі Гродзеншчыны. Поспех у значнай ступені вызначаецца прафесіяналізмам i захопленасцю педагогаў, у прыватнасці, мастацкага кіраўніка калектыву Тарэсы Антонаўны Адамовіч.  Фальклорам гарадзенскай зямлi Тарэса Антонаўна стала цiкавiцца падчас вучобы ў Мiнскiм iнстытуце культуры. Таму, прыязджаючы дадому ў вёску Танявiчы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласцi, брала ў рукi магнiтафон i iшла ... Падрабязней »

Шлях да прафесіі педагога

Каб прыцягнуць у педагагічныя класы найбольш матываваных навучэнцаў, неабходна папярэдняя работа на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі — дапрофільная падрыхтоўка. Вялікая работа ў гэтым кірунку праводзіцца ў Іўеўскай сярэдняй школе. У 2019 годзе ва ўстанове адукацыі стартаваў інавацыйны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Тэрміны рэалізацыі — 2019—2022 гады. Падведзены ... Падрабязней »

Моўныя традыцыі восьмай

26 верасня сярэдняя школа № 8 Гродна традыцыйна адзначае Еўрапейскі дзень моў, аднак фармат мерапрыемства мяняецца з году ў год. Сёлета на працягу тыдня навучэнцам 5—11 класаў было прапанавана прыняць удзел у моўных і творчых конкурсах. Іх мэта — развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей, фарміраванне міжкультурнай камунікацыі. Вялікую цікавасць выклікаў конкурс “Дзённік юнага паліглота”. На працягу 5 дзён удзельнікі ... Падрабязней »

“Галасы міру”

На Гродзеншчыне трэці раз прайшоў адкрыты абласны дабрачынны  конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Галасы міру”. На сцэну Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў выйшлі 30 юнакоў і дзяўчат — фіналісты конкурсу. Гэтым разам арганізатары абвясцілі конкурс адкрытым, даўшы магчымасць прыняць у ім удзел юным талентам не толькі з абласнога цэнтра, але і з розных куткоў рэгіёна. На жаль, эпідэмічная сітуацыя ўнесла свае ... Падрабязней »

Спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні

Урачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні, прысвечаных памяці ваўкавыскага турыста і трэнера Уладзіміра Курловіча, адбылася 26 верасня на стадыёне сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска. У ліку ганаровых гасцей былі ўдава і сын Уладзіміра Аляк­сан­дра­віча Курловіча, прадстаўнікі Бе­­ларускай федэрацыі арыентавання, намеснік старшы­ні Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Мікалаевіч Юшын, галоў­ны спецыяліст аддзела спорту і турызму райвыканкама Вікторыя Міка­лаеў­на Гарадзійская і вядучы інжынер ... Падрабязней »

З мячом гуляць — маўленне развіваць!

Вопыт работы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення паказвае, што выкарыстанне мяча падчас выканання маўленчых гульняў і практыкаванняў выклікае і падтрымлівае іх цікавасць, захапляе дзяцей. Для выхаванцаў ва ўзросце 3—7 гадоў з цяжкімі парушэннямі маўлення характэрна пагаршэнне агульнай і дробнай маторыкі. Выкарыстанне практыкаванняў з мячом спрыяе развіццю ў іх каардынацыі рухаў, умацаванню мышц плечавога пояса, развіццю і ўмацаванню дробных мышц ... Падрабязней »

Эўрыстычны патэнцыял завочных экскурсій

У кожнага педагога ёсць такія формы арганізацыі педагагічнай дзейнасці, якім ён аддае перавагу. Працуючы выхавальнікам групы прадоўжанага дня, даволі часта пры планаванні сваёй работы выкарыстоўваю такую форму, як завочная (віртуальная) экскурсія, якая мае вялікія дыдактычныя і эўрыстычныя магчымасці. У адрозненне ад звычайных экс­курсій, падчас якіх навучэнцы ўспрымаюць і засвойваюць веды шляхам выхаду да месца размяшчэння вывучаемых аб’ектаў (прыро­ды, гістарычных помнікаў) ... Падрабязней »

Праздник словарных слов

Программа по русскому языку для начальных классов указывает, что на каждом году обучения должны проводиться “словарно-орфографические упражнения, в процессе которых усваиваются слова с непроверяемыми написаниями, данные в специальных списках для каждого класса”. Одна из главных задач учителя — научить ребенка писать эти слова без ошибок. На мой взгляд, процесс усвоения слов с непроверяемыми орфограммами — задача сложная, требующая от современного ... Падрабязней »

Агароднінны карагод

Кожную вясну ў нашым яслях-садзе “Васілёк” выхавальнікі разам з дзецьмі садзяць свае маленькія градкі. Юныя агароднікі з задавальненнем прымаюць удзел у пасадцы розных культур, сочаць за будучым ураджаем, а восенню — за яго зборам. Агарод для нашай установы з’яўляецца лабараторыяй пад адкрытым небам. Гэта крыніца ведаў аб прыродзе. Нам важна ўвесці дзяцей у свет прыроды, сфарміраваць у іх веды аб ... Падрабязней »

Сенсорнае выхаванне разам з Фіксікамі

Ранні ўзрост — самы спрыяльны час для сенсорнага выхавання, без якога ў дзіцяці немагчымы нармальнае развіццё працэсаў успрымання і фарміраванне ўяўленняў аб прадметах і з’явах навакольнага свету. Год працуючы з дзецьмі ў групе ранняга ўзросту Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва, зразумела, што цяжка пераацаніць значэнне сенсорнага развіцця. І менавіта гэты ўзрост найбольш спрыяльны для ўдасканалення дзейнасці органаў пачуццяў, назапашвання ... Падрабязней »