У канцы снежня педагогі Слонімскага раённага ліцэя правялі для сваіх калег з гімназіі № 1 Свіслачы рэгіянальны семінар-практыкум па тэме “Дыстанцыйнае навучанне як сродак прафесійнай самарэалізацыі педагога і пашырэння яго адукацыйнай траекторыі”. Мэтай семінара з’яўлялася трансляцыя вопыту ўкаранення дыстанцыйнага навучання і выкарыстання дыстанцыйных прадметных курсаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў. Ліцэй другі год працуе ў статусе абласнога рэсурснага цэнтра “Укараненне дыстанцыйнага ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Гродзеншчына
“Пагавары са мною, мама…”
Чыстая, правільная гаворка — адна з найважнейшых умоў псіхічнага развіцця чалавека. З дапамогай маўленчай камунікацыі дзіця лёгка і непрыкметна для сябе ўваходзіць у навакольны свет, пазнае шмат новага, можа выказваць свае думкі, жаданні, патрэбы. Па прызнанні спецыялістаў, у нашы дні ў дзяцей з’яўляецца ўсё больш і больш маўленчых парушэнняў, якія рэзка абмяжоўваюць іх камунікацыю з навакольным асяроддзем і людзьмі. Дэфекты ... Падрабязней »
Інфарматызацыя выхаваўчай работы — працэс няспынны…
Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што працэс інфарматызацыі грамадства трывала ўвайшоў у сістэму адукацыі і выхавання. Таму адной з прыярытэтных задач сучасных устаноў адукацыі з’яўляецца ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс і выхаваўчую работу. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны семінар намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, які адбыўся ў Скідальскай гімназіі. У сваім дакладзе “Вопыт выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе” ... Падрабязней »
У каледж як у музей
“Каледж — на час, прафесія — на ўсё жыццё. Беражы кожную хвіліну!” Такі заклік у выглядзе плаката-фрэскі сустракае вас у Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Да гэтага можна дадаць і такое назіранне: тут берагуць і цэняць кожны квадратны метр прасторы. Таму што ўсё гэта — і праcтора, і час — працуе на рэалізацыю праекта “каледж-музей”. Менавіта такое ... Падрабязней »
Малая школа — для вялікай будучыні
За 15 кіламетраў ад Гродна размясцілася адносна маладая вёска Навасёлкі, якая ўзнікла ў канцы 50-х гадоў на месцы былога маёнтка Дубніца. Пасля ўтварэння калгаса імя У.І.Леніна ў 1969 годзе было прынята рашэнне аб узвядзенні школы. У 1970 годзе ўтульны будынак Навасёлкаўскай васьмігадовай школы прыняў першых вучняў. Будынак першапачаткова быў запланаваны як школа-клуб, таму частка спартыўнай залы была адведзена пад сцэну, тут ... Падрабязней »
Майстар дзівос
У Міжэвіцкай сярэдняй школе, што на Слонімшчыне, творча працуе настаўнік тэхнічнай працы Алег Васільевіч Лысуха. У Алега Васільевіча ёсць адзін патаемны талент, які з пакалення ў пакаленне перайшоў яму ад продкаў. Ён натхнёна ўмее працаваць з драўнінай. Яго ўмелыя рукі даюць жыццё дзівосным прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Любоў да гэтага віду творчасці зарадзілася ў яго яшчэ ў малодшых класах. Алег Васільевіч ... Падрабязней »
Адукацыя ў полікультурнай прасторы
У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рамках сумеснага праекта ЕС — УВКБ ААН “Інтэграцыя бежанцаў у Беларусі, Малдове і Украіне” адбыўся круглы стол па пытаннях полікультурнай адукацыі. У дыялогу прынялі ўдзел начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама А.П.Акімава, прадстаўнік УВКБ ААН В.Бахановіч, выканаўчы дырэктар МГА “Развіццё” А.У.Селіванаў, кансультант МГА “Развіццё” М.А.Некрашэвіч, начальнік упраўлення па грамадзянстве і ... Падрабязней »
Школьныя радасці для дашкалят
Па вызначэнні педагога Д.Б.Эльконіна, дашкольны і малодшы школьны ўзрост — гэта адна эпоха чалавечага развіцця, названая дзяцінствам. Выхавальнікі дзіцячага садка і настаўнікі пачатковых класаў маюць шмат агульнага ў выкананні свайго прафесійнага абавязку, таму ў іх агульнае радавое імя — педагог. Менавіта таму праблемы пераемнасці (фізіялагічная і сацыяльна-псіхалагічная дэзадаптацыя) могуць быць паспяхова вырашаны пры цесным узаемадзеянні дзіцячага сада, сям’і і школы. ... Падрабязней »
Трансляцыя вопыту — крок да поспеху
Установы адукацыі Гродзенскай вобласці ўжо не адзін год паспяхова рэалізоўваюць эксперыментальныя і інавацыйныя праекты. Назапашаны вопыт дае магчымасць перайсці да новага ўзроўню — стварэння рэсурсных цэнтраў. Галоўная іх мэта — распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, які забяспечвае рэалізацыю прыярытэтных кірункаў развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці. Першаадкрывальнікамі такіх цэнтраў у 2010 годзе сталі тры ўстановы адукацыі: сярэдняя школа № 2 Мастоў, сярэдняя ... Падрабязней »
Ствары свой брэнд
Перад многімі настаўнікамі нярэдка паўстае пытанне: як дапамагчы навучэнцам карысна арганізаваць вольны час у шосты дзень школьнага тыдня? Бо выхаваўчая работа для суботы — гэта найперш заняткі спортам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, удзел у розных гуртках вялікай колькасці навучэнцаў. А гэта патрабуе ад педагогаў удумлівай, шматпланавай работы па асноўных кірунках дзейнасці. Каб знайсці калектыўны адказ на гэтае і іншыя пытанні, ... Падрабязней »