Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

Ветэраны — жаданыя госці

Сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы сталі традыцыйнымі ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Гродна. Чарговая такая сустрэча прайшла ў яслях-садзе № 79, арганізатарам выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму. Да сустрэчы рыхтаваліся не толькі выхаванцыі і педагогі, але і бацькі дзетак, якія прынялі ўдзел у выставе “Асенні вернісаж”. Вялікі ўклад у арганізацыю мерапрыемства ўнесла і старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Святлана Андрэеўна ... Падрабязней »

Першае школьнае свята

Працую я настаўніцай пачатковых класаў, і ўсе 29 гадоў — у сельскай школе аграгарадка Субачы. Такога вялікага першага класа, як цяпер, у маёй педагагічнай дзейнасці яшчэ не было. Вучняў у мяне 19: 10 дзяўчынак і 9 хлопчыкаў. Усе яны розныя: таленавітыя, цікавыя, дапытлівыя і кемлівыя. У першыя тыдні навучальнага года я вельмі хвалявалася, як зацікавіць усіх вучобай. Але ў нас ... Падрабязней »

“Рог багацця” на турзлёце

Адзінаццаць каманд старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Астравецкага раёна прынялі ўдзел у турзлёце, які прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Ластаўка”. З самай раніцы юныя турысты ўзяліся за справу: разбівалі бівакі, усталёўвалі палаткі, раскладвалі агонь — словам, наладжвалі свой побыт. Праверыўшы экіпіроўку і рыштунак, бо падчас бегу ўсё павінна быць у парадку і не перашкаджаць выкананню заданняў, удзельнікі адправіліся ... Падрабязней »

Конкурс юных эколагаў

248 работ у намінацыях “Зялёная фатаграфія”, “Экалогія, якую я выбіраю”, “Любіць прыроду — тварыць дабро” былі прадстаўлены на абласным этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Берагчы прыроду — значыць любіць Радзіму!”. Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы ва ўзросце 12—16 гадоў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У намінацыі “Зялёная фатаграфія” былі прадстаўлены фотаработы, выкананыя ў каляровым ці чорна-белым варыянце. Тэматыка работ разнастайная: пейзажныя фотаздымкі, ... Падрабязней »

Хто праславіцца — у падарожжа адправіцца!

Пазабюджэтная дзейнасць — адзін з кірункаў работы кожнай установы адукацыі, а таксама гэта магчымасць атрымаць уласныя сродкі. Таму ўвесь калектыў нашай школы прымае актыўны ўдзел у выкананні плана пазабюджэтнай дзейнасці. Ужо не першы год у нашай школе разгортваюцца самыя сапраўдныя спаборніцтвы па зборы макулатуры і металалому. Вядуцца спаборніцтвы паміж класамі і ў асабістым заліку. Увесь навучальны год на першым паверсе ... Падрабязней »

Семінар-практыкум — прадукцыйная форма метадычнай работы

У дашкольныя гады дзеці кожны дзень сутыкаюцца з новымі прадметамі і з’явамі, у гэты час закладваюцца асновы іх жыццёвых арыенціраў, і ўсё, што дзіця засвоіць у дашкольнай установе, трывала застанецца ў яго свядомасці назаўсёды. Таму вельмі важна з ранніх гадоў прывіць дзецям навыкі бяспечных паводзін у навакольным свеце. Задача выхавальніка дашкольнай адукацыі — азнаёміць дзяцей з нормамі бяспечных паводзін, узброіць ... Падрабязней »

Той, каго шчыра любілі…

Кожная мясціна Беларусі мае свайго песняра — паэта, якім мы можам ганарыцца. Для Скідзельшчыны такім сынам свайго часу з’яўляецца паэт Міхась Васілёк. Нядаўна вучні 8 класа сярэдняй школы № 2 Скідзеля наведалі мясцовы музей Міхася Васілька, які размешчаны ў Скідзельскім сельскагаспадарчым ліцэі. Тут быў праведзены ўрок пазакласнага чытання “Паэзія з сялянскіх ніў” (творчасць і лёс Міхася Васілька). Кіраўнік музея А.Салей ... Падрабязней »

Напоўнілі мяшочак здароўя

Аздараўленчы лагер “Сонейка” з дзённым знаходжаннем дзяцей, арганізаваны на базе Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы, расчыніў свае дзверы для 15 вучняў 1—4 класаў. Асноўная ідэя праграмы першай змены летняга аздараўленчага лагера адлюстравана ў яе назве — “Здравушка” — і звязана з захаваннем здароўя і гігіенай, правільным харчаваннем і загартоўваннем, аптымальным рухальным рэжымам і плённай працоўнай дзейнасцю, экалагічнымі паводзінамі, бяспечнымі паводзінамі ... Падрабязней »

Дзяцінства дні не падганяйце

Што за ўсё важней для мам? Каб смяяліся звонка дзеці, каб яны раслі без войнаў на добрай, ласкавай планеце. Такімі словамі можна вызначыць дэвіз летняй аздараўленчай работы, якая праводзіцца ў Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна. Як і на працягу навучальнага года, у нашы групы кожны дзень спяшаюцца бацькі, каб даверыць самае дарагое — сваіх дзяцей — нам, ... Падрабязней »