Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

“Экаград”, экафэст і іншыя экапраекты

Гімназія № 1 Слоніма мае багаты вопыт экалагічнай дзейнасці. На працягу шэрага гадоў педагогі і гімназісты ўдзельнічаюць у розных праектах, у тым ліку і міжнародных. У 2011 годзе педагагічны калектыў прыняў рашэнне аб укараненні сістэмы экалагічнага менеджменту, якая дазволіла ад праектаў асобных людзей перайсці да “прынцыпу дзеяння ўсёй гімназіі”. Вынікам стала распрацоўка і рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »

Цвітуць у нас “Васілёчкі”

З 2007 года плённа працуе дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкі”. Ён створаны ў нашай Жытамлянскай сярэдняй школе і дзейнічае на базе Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сёння неабходны прынцыпова новыя адносіны да традыцыйнай народнай культуры — беражлівае і глыбокае вывучэнне, захаванне спецыфікі фальклору і механізмаў перадачы традыцый. Менавіта такіх прынцыпаў прытрымліваецца педагог дадатковай адукацыі Тарэса Адамовіч, якая кіруе фальклорным ... Падрабязней »

Школа для татаў

З гэтага навучальнага года ў Турэцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе пачаў працаваць клуб для татаў “Мудрыя бацькі”. Пры стварэнні клуба ставілі за мэту, каб ён стаў школай для татаў нашых вучняў. Праведзенае апытанне паказала, што выхаваннем у сем’ях займаюцца ў асноўным жанчыны, і толькі 32 працэнты бацькоў адказалі, што выхоўваюць дзяцей разам. 44 працэнты татаў заявілі, што рэдка бачаць ... Падрабязней »

Не забывайце, людзі, аб зямлі!

Нездарма кажуць: калі вокны — вочы дома, то двор і тэрыторыя вакол яго — душа яго гаспадароў, уклад іх жыцця, здольнасць бачыць і цаніць прыгажосць і парадак, уменне і жаданне ствараць іх. Школа — наш другі дом, і мы стараемся зрабіць яго прыгожым і ўтульным. Думаю, не памылюся, калі скажу, што сапраўдных гаспадароў роднай зямлі выхоўваць пачынаюць у школе. З ... Падрабязней »

“Ветразь” рыхтуе лаўрэатаў

Цімафей Пракопчык спрабаваў пісаць вершы з той самай пары, калі свядома стаў разумець, што такое рыфма, дакладней, з чатырох гадоў. Сімвалічна, што нарадзіўся хлопчык якраз у той дзень, калі ў яго бабулі выйшаў першы асабісты зборнік вершаў. Таму аб’яднанне па інтарэсах “Літаратурная і мастацкая творчасць” Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў пакоі па месцы жыхарства ў аграгарадку Руткевічы, які ... Падрабязней »

Краязнаўства без межаў

Чацвёрты год запар у Астравецкім раёне пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта вядуць актыўнае супрацоўніцтва дзве ўстановы адукацыі: Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з беларускага боку і краязнаўчы цэнтр “Ускраіны Віленшчыны” з літоўскага боку. Яны рэалізуюць сумесны міжнародны краязнаўча-турыстычны праект “Краязнаўства без межаў”. Безумоўна, яго каардынатары — Вераніка Малышка, дырэктар Астравецкага ЦТДіМ, і Людміла Шмялёва, дырэктар краязнаўчага цэнтра “Ускраіны Віленшчыны”, ... Падрабязней »

Сцежкамі Перамогі

Экскурсійны праект “Сцежкай вайны! Дарогамі Перамогі!” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стаў пераможцам міжнароднага конкурсу дабрачынных праектаў акцыянернага таварыства “Ніжагародская інжынірынгавая кампанія “Атамэнергапраект” і атрымаў гранд у памеры 150 тысяч расійскіх рублёў. У цяперашні час у адукацыйнай практыцы актыўна прымяняецца метад праектаў, які паспяхова вырашае не толькі адукацыйныя і выхаваўчыя задачы, але і спрыяе прыцягненню дадатковых спонсарскіх сродкаў. Праектная дзейнасць ... Падрабязней »

Чытаем казкі разам

Ні для каго не сакрэт, што цікавасць да чытання ў школьнікаў у апошнія гады падае. На перапынках няма чэргаў у школьную бібліятэку, стала цішэй у калідорах, у класных кабінетах бачны схіленыя да тэлефонаў, айфонаў і планшэтаў галовы. Каб захапіць дзяцей чытаннем, прыцягнуць да гэтага працэсу бацькоў, быў распрацаваны праект сямейнага чытання “У гасцях у казкі” для вучняў 1—2 класаў, які ... Падрабязней »

Школьнікі выходзяць у дазор

З 24 навакольных вёсак і вёсачак прывозяць кожную раніцу школьныя аўтобусы дзяцей у Сапоцкінскую сярэднюю школу. І дзіўнага тут бы нічога не было, калі б не адна акалічнасць — частка гэтых населеных пунктаў Гродзенскага раёна знаходзіцца на тэрыторыі, дзе сыходзяцца межы Беларусі, Літвы і Польшчы. І ўжо больш за 60 гадоў у гэтай школе існуе гурток “Дазор” юных сяброў пагранічнікаў. ... Падрабязней »

Фантазіруем, разважаем, творым…

Сярод педагагічных тэхналогій, методык, якія выкарыстоўваюцца ў дашкольных установах, асаблівае месца займае ТРВЗ (тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач). Для дзяцей дашкольнага ўзросту ў ТРВЗ выдзеліліся раздзелы РТФ (развіццё творчай фантазіі) і РТЗ (развіццё творчых здольнасцей). Мэты ТРВЗ — не проста развіваць фантазію дзяцей, а навучыць іх думаць сістэмна, з разуменнем працэсаў, якія адбываюцца, а таксама даць у рукі выхавальнікам інструмент па ... Падрабязней »