Архіў катэгорыі : Гродзеншчына

Крыніца талентаў

На базе Парэцкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна пяты год працуе аб’яднанне па інтарэсах “Крынічка”.  Пачыналі як літаратурны клуб, пазней, арыентуючыся на запыты з боку дзяцей і бацькоў, далучылі і іншыя кірункі. Цяпер гэта тэатралізацыя, майстэрня чароўнага пэндзліка, майстэрня чароўных ручак, беларускія народныя і аўтарскія казкі і гульні, літаратурныя гасцёўні. Па гэтых напрамках арганізоўваецца і экскурсійная дзейнасць. Дзеці з задавальненнем наведваюць ... Падрабязней »

Служыць Радзіме

Гімназія № 10 Гродна першай у вобласці пачала практыкаваць экскурсіі ў ваенныя ўстановы адукацыі, што стала важнай часткай комплекснага патрыятычнага выхавання.  Запамінальным стала наведванне Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча навучэнцамі 7-х класаў. Гімназісты азнаёміліся з рэжымам дня кадэтаў, у асабістай размове з імі даведаліся пра патрабаванні да паступлення. Кадэты расказалі дзецям пра тое, што яны не толькі зай­маюцца ваеннай падрыхтоўкай, але ... Падрабязней »

Урок у замку

Адукацыйная экскурсія па Карэліцкім раёне была арганізавана для навучэнцаў Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.  Як для настаўніка гісторыі для мяне важна стварыць умовы, у якіх дзеці маглі б пагрузіцца ў пэўную гістарычную эпоху і, па магчымасці, стаць сведкамі ці нават ­удзельнікамі гістарычных падзей, а не проста назіральнікамі. Дакрануцца да гісторыі дапамагаюць музейныя ўрокі.  На ўрок па тэме ... Падрабязней »

Каравай ці багет?

У сярэдняй школе № 41 Гродна адкрылі арт­-аб’ект “Хлебная карта свету”, які адлюстроўвае разнастайнасць хлебнай прадукцыі ў розных краінах свету. Ужо трэці год сталовая сярэдняй школы № 41 Гродна кожны дзень збірае за агульнымі сталамі па некалькі соцень вучняў адначасова. І для таго каб гэтае месца было напоўнена гасціннасцю, цяплом і ўтульнасцю, творчы калектыў школы вырашыў, што тут абавязкова павінен быць пэўны ... Падрабязней »

Падарожжа — гістарычны экскурс

Вучні Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна — актыўныя ўдзельнікі праекта “У госці да суседзяў”. Краязнаўства — гэта не толькі невычэрпная крыніца папаўнення ведаў па гісторыі роднай Беларусі, але і дзейсны сродак  патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Гэтым разам пяцікласнікі і шасцікласнікі пралажылі свае турыстычныя маршруты па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ваенна-патрыятычны маршрут “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу” ... Падрабязней »

У цікавай сустрэчы заўсёды ёсць працяг

Праяўленая вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна цікавасць да спорту прывяла іх да жадання даведацца пра развіццё спорту на Дзятлаўшчыне і дасягненні яе спартсменаў. Гэтае захапленне вылілася ў рэалізацыю праекта “Citius! Altius! Fortius!”, прысвечанага спартыўнай славе Дзятлаўшчыны, і стварэнне аднайменнага музея на базе нашай установы адукацыі. Падчас вывучэння названай тэмы перад вучнямі адна за адной паўставалі асобы нашых землякоў, якія дасягнулі ... Падрабязней »

Кіраванне творчасцю

Калі апісваць партрэт сучаснага дырэктара школы, то на розум прыходзяць такія характарыстыкі, як таленавіты настаўнік, здольны і дальнабачны кіраўнік, лідар, арганізатар, псіхолаг і стратэг, менеджар  і гаспадарнік. Але калі гэта партрэт дырэктара ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — свабоднай, гнуткай, нефармальнай сістэмы адукацыі, — то адразу хочацца дапоўніць, што ён творчы, крэатыўны, мабільны, рознабаковы і духоўна багаты чалавек, які ... Падрабязней »

“Інсайт” ашмянскіх гімназістаў

На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Ашмяншчыны творчаму калектыву гімназіі № 1 Ашмян выпаў гонар абараняць пляцоўку “Праектна-даследчая дзейнасць: ад ідэі да рэалізацыі”. На працягу трох гадоў пад кіраўніцтвам дырэктара гімназіі Вольгі Саванец рэалізоўваўся інавацыйны праект “Укараненне мадэлі цьютарскага суправаджэння даследчай дзейнасці навучэнцаў з дапамогай узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі”. Асноўным паказчыкам паспяховай рэалізацыі гэтага праекта з’яўляецца асобасны рост навучэнцаў-цьютараў, ... Падрабязней »

Педагог–настаўнік для маладога спецыяліста

Сучаснай школе патрэбен прафесійны, кампетэнтны, самастойны педагог. Але практыка паказвае, што нават пры даволі высокім узроўні гатоўнасці да педагагічнай дзейнасці асобасная і прафесійная адаптацыя маладога настаўніка можа працякаць доўга і складана. Уваходжанне ў новую дзейнасць суправаджаецца высокім эмацыянальным напружаннем. У гэты момант маладому спецыялісту неабходна атрымаць падтрымку дасведчанага педагога-настаўніка. Маладыя педагогі з першага дня маюць тыя ж абавязкі і нясуць ... Падрабязней »

Са школьнай брыгады пачынаецца працоўны стаж

Для многіх рагозніцкіх школьнікаў лета прайшло прадукцыйна. Юнакі і дзяўчаты паспелі не толькі адпачыць, але і зарабіць на кішэнныя расходы. У школе ўжо стала традыцыяй летам арганізоўваць працоўную брыгаду. І вось 12 хлопчыкаў і дзяўчынак — навучэнцаў 8—10 класаў — прыступілі да працы ў якасці падсобных работнікаў першага разраду. Перад пачаткам работы навучэнцы азнаёміліся з тэрміновымі дагаворамі і прайшлі інструктаж ... Падрабязней »