Архіў катэгорыі : Гомельшчына

Піянеры і патрыёты

Раённая спартыўна-патрыятычная піянерская гульня “Патрыёт” зноў сабрала 19 піянерскіх дружын Савецкага раёна. Ужо сёмы раз па ініцыятыве арганізатараў — Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна Гомеля, а таксама раённага савета грамадскай арганізацыі “БРПА” — раённая гульня праводзіцца напярэдадні гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета пляцоўкай для правядзення вялікага піянерскага свята стала сярэдняя школа № 38 Гомеля. Раённую гульню ... Падрабязней »

Было што паказаць, было што паглядзець

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 15 гадоў існуе такая нетрадыцыйная форма прадстаўлення работы ўстаноў, як грамадскі агляд. У рамках агляду ўстановы адукацыі запрашаюць прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, грамадскасці горада і раёна наведаць урокі, а таксама прадстаўляюць ім работу сваёй установы па пэўнай тэме. Нядаўна такі грамадскі агляд прайшоў у сярэдняй школе № 1 Турава. За апошнія паўтара дзесяцігоддзя школа значна ... Падрабязней »

Мы хочам, каб нас чулі

Раённы савет старшакласнікаў Светлагорскага раёна дзейнічае з 2006 года. Ён з’яўляецца калектыўным дарадчым і каардынуючым органам самакіравання навучэнцаў. У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўнай задачай савета з’яўляецца прыцягненне ўвагі органаў улады, грамадскасці да праблем моладзі. Яго работа накіравана на развіццё творчасці, на пошук і рэалізацыю мала­дзёжных ініцыятыў, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, навучанне старшакласнікаў сучасным метадам ... Падрабязней »

Ініцыятыва сёння — бязмежныя магчымасці заўтра

У лістападзе на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сумесна з асацыяцыяй “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” прайшоў майстар-клас для прадстаўнікоў каманд — пераможцаў і лаўрэатаў інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: мэты ўстойлівага развіцця — складовыя элементы свету”. Удзельнікі з гімназіі № 36 Гомеля імя І.Мележа прапанавалі на разгляд праект “Мы — краіна будучыні!”, накіраваны на папулярызацыю беларускай культуры сярод моладзі. ... Падрабязней »

Канікулы ў Нясвіжскім замку

Незабыўны след пакінулі першыя канікулы бягучага навучальнага года ў памяці вучняў Верасніцкай сярэдняй і Малешаўскай базавай школ. У першыя ж дні восеньскіх канікул навучэнцы ўстаноў пабывалі ў Нясвіжы і наведалі Нясвіжскі замак, касцёл і магільны склеп. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, паездка была вельмі пазнавальнай і цікавай. Дзеці даведаліся пра гісторыю замка, акунуліся ў тыя далёкія часы, змаглі ўявіць, як жылі ... Падрабязней »

Бінарны майстар-клас

На базе сярэдняй школы № 61 Гомеля для настаўнікаў выяўленчага мастацтва і педагогаў дадатковай адукацыі быў праведзены гарадскі майстар-клас па ткацтве і пляценні з рагозу. На мерапрыемства былі запрошаны таксама педагогі дзіцячай мастацкай школы з Навазыбкава Бранскай вобласці. Цікавая праграма сустрэчы па тэме адраджэння нацыянальных традыцый чакала ўдзельнікаў майстар-класа з першых хвілін: музычнае прывітанне фальклорнага калектыву, выстава аб’ёмнага саломапляцення, якую ... Падрабязней »

Танцавальныя рэбусы і не толькі

Немагчыма пераацаніць ролю музычнай культуры ў развіцці асобы, яе моцнае ўздзеянне на эмацыянальную і інтэлектуальную сферу, фарміраванне эстэтычных і маральных якасцей дзяцей. Правадніком у загадкавы і неабсяжны свет культуры з першых гадоў жыцця дзіцяці становіцца музычны кіраўнік дашкольнай установы. Пагадзіцеся, яркасць фарбаў гэтага новага свету, цікавасць да яго залежыць ад асобы педагога, яго прафесійных навыкаў і культурнага патэнцыялу. Майстар-клас “Развіццё ... Падрабязней »

Кірмаш маладзёжных ініцыятыў

На базе Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна прайшоў раённы кірмаш маладзёжных ініцыятыў. Ён быў прымеркаваны да адкрыцця Цэнтра маладзёжных ініцыятыў, які пачаў сваю дзейнасць у рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Удзельнікі і госці мелі магчымасць пазнаёміцца з самымі ініцыятыўнымі маладымі людзьмі нашага раёна, даведацца, якія праблемы іх хвалююць і ... Падрабязней »

Пажынаем плады супрацоўніцтва

Партнёрства паміж Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны і Гомельскім абласным эколага-біялагічным цэнтрам мае даўнія карані. Экацэнтр — вядучая ўстанова дадатковай адукацыі эколага-біялагічнага профілю ў Гомельскай вобласці. Яна сабрала пад сваім дахам амаль тысячу хлопцаў і дзяўчат, неабыякавых да такіх прадметаў, як біялогія, геаграфія, экалогія, тых, каго цікавіць раслінны і жывёльны свет, хто захапляецца даследчай дзейнасцю. ГДУ імя Францыска Скарыны ... Падрабязней »

Бяспецы вучымся разам

Практычна кожны чалавек хоць раз у жыцці аказваецца ў экстрэмальнай сітуацыі, якая патрабуе максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацаніць тое, што адбылося, і выбраць найбольш эфектыўны спосаб абароны і ратавання. Праграмай да дзеяння з’яўляецца патрабаванне, выкладзенае ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”: “…арганізаваць ва ўсіх калектывах і па месцы ... Падрабязней »