Архіў катэгорыі : Гомельшчына

Свята ў ліцэі

Штогод Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй прымае каля паўтары сотні дзесяцікласнікаў у класы філалагічнага, грамадазнаўчага, фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага — хіміка-тэхналагічнага, хіміка-біялагічнага і эканамічнага профіляў. Лепшыя выпускнікі няпоўнай сярэдняй школы прыязджаюць сюды са шматлікіх куткоў Мазырскага Палесся, каб папоўніць багаж сваіх ведаў. Мне пашанцавала: я таксама апынуўся ў ліку навучэнцаў, залічаных у гэтую навучальную ўстанову па выніках уступных іспытаў… Першага верасня пераступаеш парог ... Падрабязней »

Памятаем і шануем

Навучэнцы сярэдняй школы № 21 Гомеля ўцягнуты ў разнастайную выхаваўчую работу ў межах інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў праз арганізацыю добраахвотніцкай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў”. У межах кірунку “Памятаем і шануем” праводзіўся збор матэрыялаў пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчая дзейнасць, сустрэчы з удзельнікамі войнаў… Удзельнікі добраахвотніцкіх атрадаў “Агеньчык” і ... Падрабязней »

Клапоцімся і дапамагаем, працуем і ствараем

У сярэдняй школе № 21 Гомеля ў 2017— 2020 гадах быў рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў праз арганізацыю добраахвотніцкай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў”. У межах гэтага праекта нашы навучэнцы былі ўцягнуты ў разнастайную выхаваўчую работу. Адзін з яе кірункаў прысвечаны клопату пра іншых. Навучэнцы ў межах названага праекта клапаціліся пра пажылых ... Падрабязней »

Маленькія матэматыкі ў дзіцячым садзе

З самага ранняга ўзросту дзіця сутыкаецца з матэматыкай. Шляхам спроб і памылак яно шукае адказы на пытанні: як нарэзаць роўныя палоскі паперы, што выкарыстаць, каб намаляваць роўныя колы ў машыны, і г.д. Такім чынам дзіця паступова вучыцца планаваць, арыентавацца ў навакольным свеце, праяўляць ініцыятыву, выказваць уласную пазіцыю і прымаць чужую. Пра найбольш эфектыўныя сродкі навучання матэматыцы расказала выхавальніца ясляў-сада № 15 ... Падрабязней »

Школа для бацькоў вучыць камунікацыі

Чым больш увагі ў сям’і ўдзяляецца дзіцяці, тым больш упэўнена яно будзе адчуваць сябе ў жыцці. Асабліва гэта тычыцца дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Работа з такімі сем’ямі спецыялістаў Хойніцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі — адзін з самых важных кірункаў дзейнасці. Галоўная задача педагогаў — не толькі даць рэкамендацыі па навучанні і выхаванні дзяцей, але і прапанаваць умовы, якія ... Падрабязней »

Хараство малой радзімы

Срэбны бляск воднай гладзі, дыяментавая лістота дрэў, незлічоная колькасць адценняў кветак, водар мяты, палявых і лясных раслін, фантастычныя фарбы заходаў і ўсходаў сонца — усё гэта бясцэнны скарб памяці кожнага чалавека, звязанага са сваёй малой радзімай. Дзе сучасным гарадскім дзецям пазнаёміцца з гэтай прыроднай прыгажосцю? Не ўсе бацькі маюць магчымасць вывозіць сваіх дзяцей за горад. Жыхарам Светлагорска ў гэтым сэнсе пашчасціла. ... Падрабязней »

Разліковыя задачы па хіміі

Рашэнне хімічных задач — адзін з прыёмаў навучання, з дапамогай якога адбываецца глыбокае і поўнае засваенне вучэбнага матэрыялу па хіміі, фарміруюцца ўменні самастойна прымяняць набытыя веды. Прывяду пералік самых распаўсюджаных праблем. Часта вучні рашаюць задачы па тым узоры, які прапануе настаўнік, дэманструючы адсутнасць жадання зрабіць гэта па-свойму, нестандартным спосабам. Навучэнец не ўсведамляе ўласную дзейнасць. Вучні не заўсёды належным чынам аналізуюць ... Падрабязней »

Інтэлект–карты на ўроку замежнай мовы

Работа з інтэлект-картамі на ўроку замежнай мовы пачынаецца на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўключае ўвесь вучэбны матэрыял па вызначанай тэме. Інтэлект-карты распрацоўваюцца з дапамогай камп’ютарных праграм PowerPoint і XMind8. Іх можна выкарыстоўваць у электронным ці раздрукаваным выглядзе. Першы этап пачынаецца з уводу матывацыйнай інтэлект-карты ў якасці нагляднага дапаможніка да тэмы ўрока. Таксама адбываецца знаёмства з правіламі яе чытання. ... Падрабязней »

Не стаўце жыццё на паўзу

Жыццё немагчыма паставіць на паўзу, асабліва калі гэта тычыцца нашых дзяцей. Мы і не будзем. У сувязі з няпростай эпідэмічнай сітуацыяй светлагорскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” змяніў форму работы на дыстанцыйную. Сёння яна з’яўляецца найбольш аптымальнай. Узорная вакальная эстрадная студыя “Мара”, вакальная эстрадная студыя “А-соль” рыхтаваліся да ўдзелу ў конкурсах, калі ў канцы сакавіка адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы ... Падрабязней »

Псіхалогія і педагогіка без меж

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшлі IX Міжнародная алімпіяда студэнтаў і VII алімпіяда навучэнцаў па асновах педагогікі і псіхалогіі “Асоба і Подзвіг”, прымеркаваныя да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У алімпіядах удзельнічалі больш за 320 чалавек. Гэта 17 каманд устаноў вышэйшай адукацыі і 40 каманд гімназій, ліцэяў, школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Усе ўдзель­нікі ... Падрабязней »