Як стварыць неабходныя ўмовы для камунікатыўных зносін на ўроку? Як выхаваць адукаваную, сацыяльна паспяховую асобу вучня, здольную аперыраваць атрыманымі ведамі адпаведна сітуацыі маўлення, гатовую да ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі іншай культуры? Фарміраванне асобы вучня, якая валодае вышэй пералічанымі якасцямі, адбываецца ў працэсе фарміравання лінгвакультурнай кампетэнцыі. Лінгвакультурная кампетэнцыя разумеецца як веды аб культуры і выкарыстанне мовы ў адпаведнасці з уключэннем гэтых ведаў ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Гомельшчына
Школа сацыяльнага поспеху
Амерыканскі філосаф і педагог Джон Дзьюі казаў: “Мы пазбаўляем дзяцей будучыні, калі працягваем вучыць сёння так, як вучылі гэтаму ўчора”. Цяперашняя эпоха — не толькі стагоддзе інфарматызацыі і сучасных тэхналогій, але і час ініцыятыўных, творчых, актыўных маладых людзей, якія валодаюць высокай прафесійнай і асобаснай культурнай мабільнасцю, арыентаваны на сацыяльна значны поспех і пазітыўную самарэалізацыю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства. Гэта ... Падрабязней »
Племя маладое, дастойнае
Працаздольны і эфектыўна дзеючы калектыў — гэта той калектыў, дзе поруч з вопытнымі прафесіяналамі працуе таленавітая моладзь. Менавіта гэта дазваляе нашай установе рухацца наперад і папаўняць скарбонку сваіх дасягненняў у навучанні і выхаванні дзяцей. Маладое пакаленне педагогаў, якое развівае сёння сучасныя кірункі дадатковай адукацыі, — гэта дастойныя і надзейныя пераемнікі. Усё пачалося ў маі 2014 года, калі ў нашу ўстанову ... Падрабязней »
Дзецям — пра жыццё
Вось ужо месяц у Беларусі дзейнічае праект “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям”, мэта якога — прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, шырокае знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай. Так, Роўкавіцкі яслі-сад — сярэдняя школа Чачэрскага раёна ступіў на культурны маршрут праекта, і для вучняў мы разам з настаўніцай пачатковых класаў Святланай Канстанцінаўнай Вайцянковай арганізавалі конкурс чытальнікаў, прысвечаны творчасці Міколы ... Падрабязней »
Настаўнік павінен быць цікавым
Упэўнена, што ў кожнага вучня ёсць любімы прадмет і настаўнік. Часцей менавіта гэты настаўнік дапамагае вызначыцца, зразумець, што падабаецца, што патрэбна, з чым можна звязаць сваё жыццё. Для мяне такім чалавекам стала Ларыса Міхайлаўна Блёскіна, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 11 Жлобіна. Ларыса Міхайлаўна Блёскіна ў педагогіцы 24 гады, 22 з іх працуе ў жлобінскай сярэдняй школе ... Падрабязней »
Станаўленне асобы праз дзіцячую журналістыку
Асвятленне жыцця ўстановы вачыма нашых выхаванцаў — адзін з новых кірункаў у рабоце дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 22 Светлагорска. Як убачыў і як арганізаваў гэтую работу наш калектыў? Мы стварылі свой прэс-цэнтр з дзіцячай рэдакцыяй “Калабок”. У аснове яго дзейнасці з выхаванцамі — гульня як пераемная форма навучання. У змест работы ўключаны і іншыя віды дзейнасці: гутаркі на тэмы, ... Падрабязней »
Эрганамічны падыход — новы напрамак у дашкольным выхаванні
Педагагічная эрганоміка як практыка-арыентаваная навука паступова ўваходзіць у жыццё спецыяльнай установы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку ясляў-сада № 138 Гомеля. Пакуль гэта першая спроба ва ўсёй дашкольнай адукацыі рэспублікі — рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу на прынцыпах педагагічнай эрганомікі” ў дашкольнай адукацыйнай прасторы. Гэта не дзіўна, бо эрганоміка патрабуе пераўтварэнняў, перш за ўсё прадметна-інфармацыйнага асяроддзя, ... Падрабязней »
Бацькі і дзеці: разам супраць праблем
Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей існуе ў нашым грамадстве на працягу доўгага часу. Да чаго імкнецца дзіця, як яно сябе паводзіць, якім яно вырасце — усё гэта залежыць ад сям’і. Менавіта па гэтай прычыне Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч удзяляе шмат увагі вырашэнню гэтага пытання. З гэтай нагоды адбылася раённая бацькоўская канферэнцыя, арганізаваная Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі нашага ... Падрабязней »
Мэтавае накіраванне, ці Мой першы раз у пяты клас
Многім вядома, што выпуск 2017 года для студэнтаў краіны стаў нязвыкла вялікім. З-за скарачэння курса навучання на некаторых факультэтах двайны выпуск крыху насцярожваў, асабліва тых, хто яшчэ пры паступленні ў ВНУ вырашыў пусціцца ў самастойнае плаванне, я маю на ўвазе без накіравання на мэтавую падрыхтоўку. Шчыра кажучы, мяне і да гэтага ніколі не вабілі агні вялікага горада, таму я з ... Падрабязней »
Лепшыя веды па гісторыі
На Гомельшчыне ўпершыню адбыўся абласны конкурс па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы 4—9 класаў, пераможцы трэцяга этапу сёлетняй абласной алімпіяды па гісторыі. 24 вучні са школ і гімназій Гомельскай вобласці прыехалі ў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на базе якога і праходзіў конкурс. Канкурсанты, зразумела, хваляваліся, але ... Падрабязней »