Архіў катэгорыі : Гомельшчына

Дзіцячая творчасць — адзінокім людзям

Днямі ў Гомельскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Елка як арт-аб’ект”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі з усёй вобласці. Усяго было прадстаўлена больш за 250 работ у розных намінацыях. Фантазія і творчасць проста неабмежаваныя: елкі, цацкі, навагоднія ўпрыгажэнні тэхнічнай накіраванасці, а таксама ў стылі квілінгу, бісерапляцення, арыгамі. І было б несправядліва, каб ... Падрабязней »

Лепшага не было балю

Незабыўны яскравы калядны баль сабраў у гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў юнакоў і дзяўчат з розных школ Гомельшчыны. Цудоўнае свята “Калядная феерыя” было арганізавана ў рамках праекта абласнога збору лідараў вучнёўскага самакіравання. Арганізатарамі балю выступілі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі і дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага ... Падрабязней »

“Я ганаруся прафесіяй настаўніка”

Папулярызацыі прафесіі настаўніка спрыяў праведзены ў гомельскай сярэдняй школе № 13 тыдзень “Я ганаруся прафесіяй настаўніка”. Дзецям, чые маці працуюць настаўнікамі альбо выхавальнікамі, было прапанавана напісаць сачыненне “Мая мама — настаўнік”. Рыхтуючыся да сачынення, вучні даведаліся, што паўплывала на выбар прафесіі бацькоў, у якіх навучальных установах яны яе атрымалі. Шмат сіл і часу адбірае педагагічная дзейнасць, няпроста працаваць з вучнямі ... Падрабязней »

Навыкі, актуальныя для рэгіёна

Прайшло больш за 28 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы. Але праблема радыяцыйнага забруджвання не страціла сваёй актуальнасці. Усяму насельніцтву, у прыватнасці маленькім дзеткам, важна ведаць, як правільна сябе паводзіць у сітуацыі радыяцыйнай рызыкі. Неабходна мець пэўныя веды аб радыяцыі і выніках яе ўздзеяння на арганізм. Таму так важна сфарміраваць усвядомлена-правільныя адносіны да навакольнага асяроддзя.  У нашым рэгіёне ўжо з дашкольнага ... Падрабязней »

Гомельская моладзь за бяспеку

Гомельскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях і навучэнцы сярэдняй школы № 60 Гомеля правялі для вучняў сярэдніх школ абласнога цэнтра заключны этап рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”. У ходзе акцыі навучэнцы даведаліся аб дзейнасці БМГАВП, ім быў прадэманстраваны відэаролік “Зубраня-2014”, які паказаў школьнікам увесь спектр мерапрыемстваў, што праводзяцца гэтай грамадскай арганізацыяй. Як правіла, на мерапрыемстве прынята ўзнагароджваць самых актыўных сяброў ... Падрабязней »

Наша школа — для ўсіх жыхароў

Школа ў вёсцы была і ёсць намнога большым, чым проста навучальнай установай, бо адыгрывае значную ролю ў жыцці вучня, яго сям’і, сельскага насельніцтва. Школа ў вёсцы нечым падобна на камунальную кватэру з вядомага савецкага фільма “Пакроўскія вароты”, дзе жывуць не толькі настаўнікі і вучні, але і ўсе жыхары гэтай вёскі, якія імкнуцца ўсё ведаць адно пра аднаго і дапамагаць адно ... Падрабязней »

Па заслугах і ўзнагарода

У сродках масавай інфармацыі няспынна гаворыцца пра крызіс сям’і, пра праблемы, звязаныя з гэтым. Канстатуюць рост колькасці разводаў, няпоўных сем’яў, абортаў, суіцыдаў. Выхад з крызісу інстытута сям’і шукаюць і дзяржаўныя, і грамадскія арганізацыі, і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва. Пакуль рыхтуюцца аналітычныя справаздачы, праводзяцца канферэнцыі і семінары, ідуць дэбаты ў глабальных маштабах, хтосьці, на шчасце, штодзённа, упарта, з аптымізмам і верай у ... Падрабязней »

Новыя імёны на педагагічным алімпе

Святкаванне Дня настаўніка на Гомельшчыне сабрала ў абласным цэнтры лепшых педагогаў вобласці і педагогаў-ветэранаў, кіраўнікоў навучальных устаноў, а таксама тых, хто заўсёды застаецца верным сябрам адукацыі, падтрымлівае словам і справай. Фае абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі напоўнілася прыгожымі сукенкамі, кветкамі, размовамі і ўсмешкамі. Тут усіх чакаў прыемны сюрпрыз: разам з выставай творчых работ школьнікаў знайшлося месца куточку ... Падрабязней »

У нашых сілах гэты свет зберагчы

Сёння перад грамадствам стаіць вельмі важная задача — змяніць у свядомасці кожнага грамадзяніна стэрэатып, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. Мысленне дарослых змяніць складана. Але дзіцяці дашкольнага ўзросту, калі ім набываецца першы вопыт у элементарных сацыяльных, у тым ліку маральна-эканамічных адносінах, можна дапамагчы засвоіць азы экалагічнай культуры, беражлівых і клапатлівых адносін да багаццяў зямлі, да ўсяго, што яго акружае. У пошуках новых ... Падрабязней »

Жыць у згодзе

Вядома, што асновай развіцця дзіцяці з’яўляецца культура грамадства, сям’і і адукацыйнай установы — таго асяроддзя, у якім яно жыве, у якім праходзіць яго станаўленне. “У вашай сям’і і пад вашым кіраўніцтвам расце будучы грамадзянін. Усё, што адбываецца ў краіне, праз вашу душу і вашу думку павінна прыходзіць да дзяцей”, — гэтая запаведзь А.С.Макаранкі выкарыстоўваецца ў рабоце выхавальнікаў і з дзецьмі, ... Падрабязней »