Гомельская сярэдняя школа № 45 — адкрытая і даступная для ўсіх навучальная ўстанова. Тут вучацца дзеці з рознымі адукацыйнымі запатрабаваннямі. Ёсць высокаматываваныя навучэнцы, а ёсць і тыя, каму вучоба даецца насілу. Каб дапамагчы навучэнцам пераадолець праблемы ў чытанні, наша школа прыняла ўдзел у рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сістэмнай, індывідуальна арыентаванай карэкцыйна-педагагічнай работы з навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры цяжкасцях ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Гомельшчына
Верце ў чалавека
Да нас у Акцябрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “сонечную дзяўчынку” Насцю Рэйляну больш за 10 гадоў назад прывяла яе маці Алена Вітальеўна. Спачатку мы займаліся з ёй індывідуальна, а цяпер дзяўчынка наведвае заняткі разам з іншымі дзецьмі. У аб’яднанні па інтарэсах “Чароўны клубок” Насця займаецца вязаннем кручком, што дазваляе развіваць творчыя задаткі, дробную маторыку пальцаў рук, самасцвярджацца, выяўляючы індывідуальнасць і атрымліваючы вынік ... Падрабязней »
Перамога над гаджэтамі
У век інфармацыйных тэхналогій рызыка страціць жывыя зносіны адно з адным вельмі высокая. Тым больш гэта тычыцца ўзаемадзеяння навучэнцаў і педагогаў. Але мы, настаўнікі сярэдняй школы № 12 Мазыра, у пэўным сэнсе атрымалі перамогу над гаджэтамі. Усё пачалося прыкладна пяць гадоў назад. У рамках падрыхтоўкі да круглагадовай спартакіяды сярод педагагічных калектываў першыя энтузіясты-педагогі сталі прыходзіць па пятніцах у спартыўную залу ... Падрабязней »
З дапамогай Web 2.0
Для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў Жлобінскім раёне актыўна выкарыстоўваем тэхналогіі Web 2.0, якія прадугледжваюць развіццё інтэрактыўных форм навучання, правядзенне семінараў, мадэрнізацыю камп’ютарнай тэхнікі, выкарыстанне новых інфармацыйных рэсурсаў. У навучальным працэсе для нас вельмі важныя не толькі пошук і ўкараненне новых тэхналогій і падыходаў, але і выяўленне, развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, арганізацыя сістэмнай работы па іх прадметнай падрыхтоўцы ... Падрабязней »
Правы і абавязкі
Сёлета я працую з першакласнікамі, якія хочуць ведаць усё. Звычайная рускамоўная вясковая школа, тры вясёлыя шасцігодкі з розным узроўнем матывацыі і з рознай будучыняй, але ўсе яны хочуць атрымаць веды, якія дапамогуць ім у жыцці… Галоўнае, што яны добра разумеюць паняцці “трэба” і “нельга”, “добра” і “дрэнна”. Між тым кожнаму школьніку вельмі важна адчуваць сябе неабходным для грамадства. Гэтая думка ... Падрабязней »
Даследчыкі на кухні
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі няма магчымасці праводзіць для бацькоў майстар-класы, бацькоўскія сходы, круглыя сталы.Мы вырашылі аб’яднаць дзве формы работы з сям’ёй: сямейны клуб і выкарыстанне ІКТ — арганізаваць дыстанцыйны клуб для педагогаў, бацькоў і дзяцей “Дамашняя лабараторыя”. Важна зрабіць так, каб бацькі маглі ўцягвацца ў працэс адукацыі дзяцей, каб яны не адчувалі сябе “кінутымі” ў перыяд самаізаляцыі ... Падрабязней »
Майстар-клас ад часопіса
З мэтай павышэння інфармацыйнай культуры, абагульнення вопыту работы настаўнікаў, яго адлюстравання ў педагагічных выданнях па ініцыятыве Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета для педагогаў Бераставіцкага раёна была арганізавана сустрэча з галоўным рэдактарам рэспубліканскага навуковапедагагічнага часопіса “Народная асвета” Святланай Мазурынай. Да ўдзелу былі запрошаны намеснікі дырэктараў школ, метадысты ВМК, настаўнікі, якія працуюць над абагульненнем педагагічнага вопыту. Святлана Уладзіміраўна прэзентавала шырокі спектр магчымасцей інфармацыйна-метадычных рэсурсаў ... Падрабязней »
Ёй невядомая сумная і руцінная праца
Захапленне спортам і любоў да дзяцей цесна перапляліся ў сэрцы Святланы Саноцкай. Яе працоўная дзейнасць пачалася ў 1982 годзе з трэнерскай работы, а цяпер яна працуе кіраўніком фізічнага выхавання ў яслях-садзе № 12 Светлагорска і ўжо 37 гадоў застаецца адданай гэтай прафесіі. Спакойная, ветлівая, заўсёды з усмешкай і ў добрым настроі, яна любіць сваіх выхаванцаў, і яны адказваюць ёй узаемнасцю. ... Падрабязней »
Дзяўчынка, якая гуляе з катом
Як развіць у дзяцей уменне бяспечна абыходзіцца з жывёламі? Да пошуку адказу на гэтае пытанне сур’ёзна падышлі студэнты 4 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна Таццяна Козыр і Марына Грэчка. Дзяўчаты праходзяць практыку ў яслях-садзе № 40 Мазыра. На занятках па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” будучыя педагогі стварылі для выхаванцаў старшай групы праблемную сітуацыю ... Падрабязней »
Першыя крокі ў канструяванні
Вось ужо тры гады ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Чачэрска я вяду гурток па тэхнічным канструяванні для выхаванцаў сярэдніх і старшых груп. Дзеці займаюцца з задавальненнем, выяўляючы творчую ініцыятыву і нестандартны падыход да справы. Работу праводжу паэтапна, ад простага да складанага. Першапачаткова дзеці сярэдняй групы знаёмяцца з элементамі канструктараў рознага віду. У нас ёсць канструктар з аб’ёмных модуляў, блокі Дзьенеша, ... Падрабязней »