Архіў катэгорыі : Брэстчына

“Друзья, прекрасен наш союз…”

Што самае галоўнае для настаўніка? Добра ведаць свой прадмет? Умела выкарыстоўваць дыдактычныя і метадычныя напрацоўкі? Любіць дзяцей? А можа, дасведчана і эфектыўна кантактаваць? Што з пералічанага ў прафесіі педагога больш і менш важнае? Многія настаўнікі добра ведаюць свой прадмет, валодаюць методыкай яго выкладання, любяць дзяцей, але не адчуваюць задавальнення ад работы. Часта даводзіцца чуць, што прычынай гэтай незадаволенасці з’яўляецца нізкі ... Падрабязней »

Якая прэзентацыя павышае якасць адукацыйнага працэсу?

Сучасныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Камп’ютар стаў незаменным памочнікам настаўніка на ўроку. З 2008 года працую над тэмай для самаадукацыі “Выкарыстанне ІКТ на ўроках матэматыкі”. За час работы ў гэтым кірунку сабрала вялікую калекцыю лічбавых адукацыйных рэсурсаў і правяла шмат заняткаў розных тыпаў з прымяненнем ІКТ (у тым ліку ў рамках раённых конкурсаў) і майстар-класаў для калег. На ... Падрабязней »

Научно-исследовательский и нравственный потенциал литературы

Научно-исследовательская деятельность учащихся в области литературы — это самостоятельный поиск ответов на вопросы, подкрепленный примерами и убедительными выводами. Все работы моих учащихся основаны на литературном материале. Язык художественных произведений предоставляет достаточный фактический материал для изучения, позволяет применить статистические методы работы с языковыми явлениями, подкрепить выводы яркими примерами из текста анализируемых произведений. Последние ангелы на земле Несколько лет назад в районной ... Падрабязней »

Мы ў прафесіі гуляем

Дашкольнае дзяцінства — кароткі, але важны перыяд станаўлення асобы. Важнае месца ў жыцці дашкольнікаў займае гульня, якая з’яўляецца для іх вядучай дзейнасцю. У ёй фарміруюцца ўсе бакі асобы дзіцяці, адбываюцца значныя змены ў яго псіхіцы, ідзе падрыхтоўка да пераходу на новы, больш высокі ўзровень развіцця. Гэтым і тлумачацца вялікія выхаваўчыя магчымасці гульні. У выніку назіранняў за гульнямі дзяцей і анкетавання ... Падрабязней »

Вучыць і вучыцца ў атмасферы творчасці

Мне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, не дае спакою пытанне: якім павінен быць урок, каб вучні кожны раз адкрывалі для сябе нешта новае, глыбей пазнавалі жыццё, ішлі па ім з няўтольным жаданнем змяніць яго ў лепшы бок? Вучыць і вучыцца ў атмасферы творчасці — мой прынцып і педагагічнае крэда. На сваіх уроках імкнуся далучыць школьнікаў да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, ... Падрабязней »

Фарміраваць даследчую культуру вучняў з пачатковай школы

Пачатковая школа з’яўляецца адным з першых этапаў фарміравання даследчай культуры школьнікаў. Падрыхтоўка дзяцей да даследчай дзейнасці, развіццё ўменняў і навыкаў даследчага пошуку сталі для мяне аднымі з вядучых задач у рабоце. Гэта вельмі важна, бо самыя каштоўныя і трывалыя веды здабываюцца самастойна. Сёння разам з традыцыйнымі метадамі навучання вялікая ўвага ўдзяляецца актыўным метадам пазнання, калі настаўнік не проста дае гатовыя ... Падрабязней »

Тэатральныя цуды па-англійску

Пазакласная работа па замежнай мове вельмі важная ў вучэбна-выхаваўчым працэсе і ў адзінстве з абавязковым курсам дапамагае лепшай рэалізацыі практычных, выхаваўчых і развіццёвых мэт навучання. Пазакласныя заняткі па прадмеце не толькі абагульняюць і дапаўняюць вывучаны матэрыял, але і спрыяюць яго трываламу засваенню. Акрамя таго, удзел у рабоце гуртка павышае матывацыю дзяцей да далейшага вывучэння прадмета, садзейнічае іх самапазнанню і самасцвярджэнню. ... Падрабязней »

Школа ранняга развіцця для дзяцей і іх бацькоў

Праблема адаптацыі дзіцяці ў дашкольнай установе з’яўляецца надзвычай актуальнай. Многія маладыя сем’і не ўмеюць ці не могуць правільна падрыхтаваць малышоў да паступлення ў дзіцячы садок. Адсюль высокі працэнт цяжкай адаптацыі дашкольнікаў, іх захваральнасць, недавер з боку бацькоў. Неабходны плаўны пераход ад выхавання дзяцей у сям’і да выхавання ў дашкольнай установе. Каб вырашыць праблему адаптацыі дашкольнікаў, наш педагагічны калектыў звярнуў увагу ... Падрабязней »

Да матывацыі — праз творчую самарэалізацыю

Апошнім часам у школьнікаў зніжаецца матывацыя да вывучэння англійскай мовы, што не можа не ўплываць на дынаміку якасці ведаў. Кожнаму настаўніку вядома сітуацыя, калі дзіця можа вучыцца, але з-за гультаяватасці і безыніцыятыўнасці ставіцца да ўсяго абыякава. Пра такога вучня кажуць, што ён нематываваны. Як вырашыць гэтую праблему? Як абудзіць у дзіцяці жаданне вучыцца? За апошнія гады настаўнікі замежнай мовы атрымалі ... Падрабязней »

"Школа бяспекі" для педагогаў

“Бяспека дзяцей — клопат дарослых” — пад такім дэвізам пачыналася работа нашай дашкольнай установы шмат гадоў назад. І гэта невыпадкова. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай актуальная. Сучасныя рэаліі патрабуюць ад выхавальнікаў дзіцячых садкоў неабходных ведаў і ўменняў у гэтым кірунку. У нашай установе праблему бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай добра вывучыла выхавальніца вышэйшай катэгорыі Валянціна Іванаўна Жыгар. На працягу многіх гадоў ... Падрабязней »