Архіў катэгорыі : Брэстчына

Адукацыйныя магчымасці музея этнаграфіі

Моладзь павінна ведаць гісторыю і культуру роднага краю не з “малюнка ў буквары”, а са школьнага музея, з вуснаў пажылых людзей, якія захавалі для нас багатую спадчыну, з маленькай вёсачкі, якая аджывае свой век, але яшчэ захоўвае традыцыі. Музей этнаграфіі гімназіі Драгічына пачаў свой летапіс больш за 10 гадоў назад з этнаграфічных куткоў. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прыносілі на ... Падрабязней »

Усё пачынаецца з мары…

На астму цяжкай формы брэсцкі дзесяцікласнік Алёша Маат хварэе з ранняга дзяцінства. Другую групу інваліднасці ён атрымаў у шасцігадовым узросце, але гэта не стала перашкодай на яго шляху да мары. Маючы добрыя вакальныя даныя, хлопец прафесійна займаецца спевамі і выступае на вялікай сцэне. У ліпені гэтага года ён заняў другое месца ў конкурсе на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2013”, які ... Падрабязней »

Пазнаць нацыянальную культуру праз народныя рамёствы

Наша школа ўдзельнічала ў рэспубліканскім інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання камунікатыўных навыкаў у кантэксце беларускага менталітэту”, у рамках якога даследавала народныя рамёствы ў Жабінкаўскім раёне. Нас зацікавіла мастацкая апрацоўка драўніны, бо разьба па дрэве з’яўляецца асноўным сродкам выразнасці пры афармленні вокнаў і франтонаў старых драўляных пабудоў. Імкненне да ўпрыгожвання свайго жылля ўласціва многім народам. Паколькі ў беларусаў асноўным будаўнічым матэрыялам ... Падрабязней »

Выхаванне пачынаецца з усмешкі

Гэтыя словы з’яўляюцца прафесійным крэдам выхавальніцы групы прадоўжанага дня Русланы Мікалаеўны Ляхоўчык з сярэдняй школы № 2 Драгічына, чый педагагічны стаж складае 17 гадоў. Гэта вельмі абаяльная жанчына, цікавы і творчы педагог, а самае галоўнае — нераўнадушны і пазітыўны чалавек. — Выхавальнікі групы прадоўжанага дня прымаюць актыўны ўдзел у педагагічнай падтрымцы першакласнікаў у адаптацыйны перыяд, — гаворыць Руслана Мікалаеўна. — ... Падрабязней »

Дзевяць дзён — дзевяць падзей

Знаходжанне дзяцей у профільным аздараўленчым летніку — гэта актыўнае самапазнанне і развіццё, арыгінальныя формы рэалізацыі творчых ініцыятыў, калі ў нефармальнай атмасферы школьнікі самі выбіраюць сабе занятак, адпаведны іх інтарэсам. Асноўная мэта работы такога летніка заключаецца ў стварэнні ўмоў для паўнавартаснага адпачынку і сацыяльнага станаўлення асобы навучэнцаў. У ліцэі Лунінца распрацавана і апрабавана мадэль профільнага аздараўленчага летніка “Зямляне”. Выкарыстанне гэтай мадэлі дазваляе ... Падрабязней »