Брашура пра краязнаўца

Школьнае краязнаўства мае вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Формы краязнаўчай работы разнастайныя: гурткі, турыстычныя паходы, конкурсы, наведванне музеяў, стварэнне відэафільмаў і інш. А яшчэ краязнаўству патрэбна свая літаратура, асабліва вучэбныя дапаможнікі, як для настаўнікаў, так і для вучняў.

Стварэннем такой літаратуры ўжо шмат гадоў займаецца настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 2 Оршы Віктар Васільевіч Жукоўскі, настаўнік-медадыст. За мінулыя гады напісана многа, таму ўзнікла ідэя ўсё ўпарадкаваць, прывесці ў сістэму. Тут на дапамогу прыйшла загадчык аддзела краязнаўства Аршанскага раённага цэнтра фізічнай культуры,  турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Людміла Анатольеўна Саратокіна. Вынікам яе работы стала брашура “Оршазнаўства: выкарыстанне кніг і публікацый краязнаўца В.В.Жукоўскага на ўроках і ў пазакласнай рабоце”, якая выйшла нядаўна сімвалічным тыражом.

Аказалася, што за час захаплення края­знаўствам Віктар Васільевіч напісаў і выдаў 24 кнігі і брашуры, 2 буклеты, 48 артыкулаў у навуковых, навукова-папулярных выданнях, 207 артыкулаў у перыядычным друку. Спіс бібліяграфіі пра аўтара склаў 49 артыкулаў. Віктар Васільевіч знаходзіцца ў росквіце творчых сіл, і будзем спадзявацца, што ён яшчэ не раз парадуе нас новымі дапаможнікамі і публікацыямі ў рамках курса “Оршазнаўства”.

У вучэбным дапаможніку таксама прыведзена кароткая біяграфія краязнаўца і фатаздымкі з яго сямейнага альбома. Брашура стане добрым навігатарам для ўсіх, хто захапляецца краязнаўствам, а асабліва будзе карыснай настаўнікам і навучэнцам пры вывучэнні курса “Оршазнаўства”.

Людміла САКАЛОВА,
настаўніца сярэдняй школы № 2 Оршы.