Навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пачынаецца 14 снежня і будзе доўжыцца да 14 студзеня. Традыцыйна мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках акцыі, уключаюць наведванне ўстаноў, у якіх выхоўваюцца, вучацца, праходзяць лячэнне дзеці, якім асабліва неабходна падтрымка. — Пачынаючы з 1995 года, калі правядзенне навагодняй дабрычыннай акцыі “Нашы дзеці” было аб’яўлена ўпершыню, сістэма аховы дзяцінства нашай краіны перажыла сур’ёзныя змяненні, — заўважае галоўны ... Падрабязней »
Сеткавае ўзаемадзеянне
Адукацыя на сучасным этапе мае на ўвазе фарміраванне не толькі прадметных, але і метапрадметных кампетэнцый, каб дасягнуць асобасных вынікаў. Гэтыя задачы знаходзяць адлюстраванне ў Адукацыйным стандарце агульнай сярэдняй адукацыі і прадугледжваюць засваенне навучэнцамі зместу адукацыйных праграм на базе аднаго, некалькіх або ўсіх вучэбных прадметаў. З 2019 года ў нашай школе рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у ... Падрабязней »
Дзень свойскіх жывёл
Штогод ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень свойскіх жывёл. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да праблем аховы нашых меншых сяброў. У яслях-садзе № 8 Полацка дарослыя і дзеці з вялікім энтузіязмам падключыліся да ідэі незвычайна адзначыць свята. Мэта нашага праекта — развіваць сацыяльна-маральную пазіцыю дзіцяці шляхам фарміравання адказнага стаўлення да хатніх гадаванцаў. Задачы: выклікаць у дзяцей жаданне далучыцца да абмеркавання ... Падрабязней »
Быць ратавальнікам
Служба ў МНС — справа мужных, моцных духам людзей. Выратаваць з агню, вады і пры дарожнатранспартным здарэнні, адшукаць тых, хто заблукаў у лесе, зняць кацяня з дрэва — у названых і многіх іншых выпадках нам на дапамогу прыйдуць супрацоўнікі МНС. Калі запытацца ў навучэнцаў нашай школы, што яны ведаюць аб службе выратавання, у адказ пачуеце: “МНС — гэта крута!” І гэта ... Падрабязней »
Чытанне без прымусу
Гомельская сярэдняя школа № 45 — адкрытая і даступная для ўсіх навучальная ўстанова. Тут вучацца дзеці з рознымі адукацыйнымі запатрабаваннямі. Ёсць высокаматываваныя навучэнцы, а ёсць і тыя, каму вучоба даецца насілу. Каб дапамагчы навучэнцам пераадолець праблемы ў чытанні, наша школа прыняла ўдзел у рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сістэмнай, індывідуальна арыентаванай карэкцыйна-педагагічнай работы з навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры цяжкасцях ... Падрабязней »
Верце ў чалавека
Да нас у Акцябрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “сонечную дзяўчынку” Насцю Рэйляну больш за 10 гадоў назад прывяла яе маці Алена Вітальеўна. Спачатку мы займаліся з ёй індывідуальна, а цяпер дзяўчынка наведвае заняткі разам з іншымі дзецьмі. У аб’яднанні па інтарэсах “Чароўны клубок” Насця займаецца вязаннем кручком, што дазваляе развіваць творчыя задаткі, дробную маторыку пальцаў рук, самасцвярджацца, выяўляючы індывідуальнасць і атрымліваючы вынік ... Падрабязней »
Перамога над гаджэтамі
У век інфармацыйных тэхналогій рызыка страціць жывыя зносіны адно з адным вельмі высокая. Тым больш гэта тычыцца ўзаемадзеяння навучэнцаў і педагогаў. Але мы, настаўнікі сярэдняй школы № 12 Мазыра, у пэўным сэнсе атрымалі перамогу над гаджэтамі. Усё пачалося прыкладна пяць гадоў назад. У рамках падрыхтоўкі да круглагадовай спартакіяды сярод педагагічных калектываў першыя энтузіясты-педагогі сталі прыходзіць па пятніцах у спартыўную залу ... Падрабязней »
Крыніца талентаў
На базе Парэцкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна пяты год працуе аб’яднанне па інтарэсах “Крынічка”. Пачыналі як літаратурны клуб, пазней, арыентуючыся на запыты з боку дзяцей і бацькоў, далучылі і іншыя кірункі. Цяпер гэта тэатралізацыя, майстэрня чароўнага пэндзліка, майстэрня чароўных ручак, беларускія народныя і аўтарскія казкі і гульні, літаратурныя гасцёўні. Па гэтых напрамках арганізоўваецца і экскурсійная дзейнасць. Дзеці з задавальненнем наведваюць ... Падрабязней »
Урок у замку
Адукацыйная экскурсія па Карэліцкім раёне была арганізавана для навучэнцаў Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Як для настаўніка гісторыі для мяне важна стварыць умовы, у якіх дзеці маглі б пагрузіцца ў пэўную гістарычную эпоху і, па магчымасці, стаць сведкамі ці нават удзельнікамі гістарычных падзей, а не проста назіральнікамі. Дакрануцца да гісторыі дапамагаюць музейныя ўрокі. На ўрок па тэме ... Падрабязней »
Служыць Радзіме
Гімназія № 10 Гродна першай у вобласці пачала практыкаваць экскурсіі ў ваенныя ўстановы адукацыі, што стала важнай часткай комплекснага патрыятычнага выхавання. Запамінальным стала наведванне Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча навучэнцамі 7-х класаў. Гімназісты азнаёміліся з рэжымам дня кадэтаў, у асабістай размове з імі даведаліся пра патрабаванні да паступлення. Кадэты расказалі дзецям пра тое, што яны не толькі займаюцца ваеннай падрыхтоўкай, але ... Падрабязней »