Tag Archives: настаўнік

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Сцежкамі Бацькаўшчыны

Не адкрыю Амерыку, калі нагадаю, што кожны чалавек, які лічыць сябе грамадзянінам, павінен ведаць сваю Радзіму. Ведаць не з аповедаў знаёмых, а з уласных назіранняў, бо лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Так думаюць і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, бібліятэкары Мядзельскага раёна. За апошняе дзесяцігоддзе праведзена каля сотні экскурсій у розныя куточкі Бацькаўшчыны, прычым некаторыя маршруты ... Падрабязней »

Бінарны майстар-клас

На базе сярэдняй школы № 61 Гомеля для настаўнікаў выяўленчага мастацтва і педагогаў дадатковай адукацыі быў праведзены гарадскі майстар-клас па ткацтве і пляценні з рагозу. На мерапрыемства былі запрошаны таксама педагогі дзіцячай мастацкай школы з Навазыбкава Бранскай вобласці. Цікавая праграма сустрэчы па тэме адраджэння нацыянальных традыцый чакала ўдзельнікаў майстар-класа з першых хвілін: музычнае прывітанне фальклорнага калектыву, выстава аб’ёмнага саломапляцення, якую ... Падрабязней »

Карысць парнай і групавой работы ў пачатковай школе

Думаю, няма такога настаўніка, які не задумваўся б над тым, як зрабіць урок цікавым для вучняў. В.А.Сухамлінскі пісаў, што “інтарэс да вучобы з’яўляецца толькі тады, калі ёсць натхненне, народжанае ад поспеху”. Таму імкнуся арганізаваць вучэбны працэс такім чынам, каб дзеці з рознымі здольнасцямі не толькі авалодалі пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і захавалі пры гэтым здароўе. Зразумела, што гэта ... Падрабязней »

Маладыя педагогі Віцебшчыны: ідэалы, каштоўнасці, арыенціры

Сучасны настаўнік. Якім мы яго бачым? Паразважаўшы, можна адзначыць, што гэта прафесіянал, які ведае свой прадмет, шчыра любіць сваю прафесію, дзяцей. Гэта чалавек, здольны выхаваць грамадзяніна, патрыёта, маральна ўстойлівага, сумленнага і працавітага чалавека. Шлях прафесійнага станаўлення — складаны і напружаны працэс, у якім мае значэнне ўсё: веды, уменні і навыкі, з якімі маладыя спецыялісты прыходзяць ва ўстанову адукацыі, іх асабістыя ... Падрабязней »

Гуляйце і вучыцеся!

Авалоданне англійскай мовай як замежнай — працэс доўгі і часта сумны. Як зрабіць яго цікавым і вясёлым заняткам? У гэтым нам дапамогуць захапляючыя настольныя гульні Activate. Гэтыя гульні падахвочваюць навучэнцаў да актыўнага выкарыстання лексікі і моўных узораў у рэальнай сітуацыі зносін. Гульні дапамагаюць навучэнцам гаварыць свабодна, без боязі зрабіць памылкі і думаць творча. Настольныя гульні Activate для вывучэння англійскай мовы ... Падрабязней »

“Любові хопіць на ўсіх”

…Калі яна заходзіць у клас, вочы дзяцей пачынаюць іскрыцца ад радасці. І не толькі таму, што настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 11 Мінска Ірына Валер’еўна Данільчык вельмі ўсмешлівая і мілая. Яна валодае магічным уздзеяннем: усе вакол абавязкова пачынаюць усміхацца ў чаканні нечага новага і цікавага. Больш за 25 гадоў Ірына Валер’еўна пераступае школьны парог, каб аддаць усю ... Падрабязней »

6 “п” праектнага метаду навучання

Выкарыстанне праектнага метаду навучання дапамагае развіваць творчыя здольнасці школьнікаў. Праект — гэта вынік творчасці настаўніка і вучня. Лічу, што менавіта творчы пачатак у дзейнасці педагога і яго выхаванцаў здольны істотна павысіць якасць адукацыі. Даволі часта ў мяне ўзнікалі пытанні: “Што неабходна змяніць ва ўроку, каб зрабіць яго сучасным?”, “Як узмацніць матывацыю да вучобы і інтарэс дзяцей да пазнання, павысіць іх ... Падрабязней »

Дзень навукі як свята

Раённы вучэбна-метадычны кабінет Дрыбінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму ўдзяляе першачарговую ўвагу метадычнаму ўдасканаленню педагогаў. Для гэтага арганізоўваюцца раённыя Дні вучэбных прадметаў, паказальныя адкрытыя педагагічныя саветы ў школах, вызначаюцца лепшыя педагогі і вучні праз конкурсы “Настаўнік года” ва ўсіх прадметных намінацыях і “Навучэнец года раёна”. Усё гэта садзейнічае развіццю творчасці настаўнікаў, матывуе кожнага педагога на дасягненне пэўнага выніку. Пачынаючы з ... Падрабязней »

Велікодны сувенір

Праект “Велікодны сувенір” у нашай школе доўгатэрміновы. Кожны год юныя ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Млын моды” і “Прыгажосць сваімі рукамі”, вырабляючы святочныя сувеніры, адкрываюць для сябе нешта новае і цікавае. Дзеці ведаюць, што сімвалам галоўнага хрысціянскага свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі, а галоўнае ўпрыгажэнне велікоднага стала — кулічы. Выпяканне куліча і яго з’яўленне на святочным стале — даўняя традыцыя, якую продкі ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках