Tag Archives: Міншчына

Прырода падкажа

Усе работы выдатныя, але выбіраць прафесію варта па сваіх задатках. У гэтым пераканаліся вучні сярэдняй школы № 99 Мінска падчас эксперыментальнага тэсціравання. Над рэспубліканскім эксперыментальным праектам “Апрабацыя методыкі ранняй прафарыентацыі навучэнцаў 6—9 класаў на аснове выяўлення іх прыроджаных задаткаў, паспяховага навучання прафесіям” калектыў установы працуе другі год. За мінулы навучальны год школьнікі з эксперыментальных класаў выканалі 12 тэстаў, падчас якіх ... Падрабязней »

Алімпійскія зоркі ўсё бліжэй

У Дзень ведаў у актавай зале гімназіі № 24 Мінска адбылася сустрэча навучэнцаў старшых класаў і іх настаўнікаў з алімпійскай чэмпіёнкай па фрыстайле майстрам лыжнай акрабатыкі Алай Цупер. Яна — пераможца XXII Алімпійскіх зімовых гульняў у Сочы, пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “За жаночую мужнасць” і проста маладая мама. З першых хвілін знаёмства з Алай Цупер усе прысутныя ... Падрабязней »

Вечна жывая, як раса, як сляза, як зара…

Мерапрыемстваў з 17 па 22 лютага 2014 вучні гімназіі № 14 Мінска чакалі з нецярплівасцю. У гэтыя дні ў беларускамоўнай гімназіі распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалогіі Н.В.Хмяльніцкая разам з вучнямі і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры шчыра і аддана рыхтаваліся да мерапрыемстваў, якія былі запланаваны на гэтыя дні. Святочна ўпрыгожаныя васількамі са словамі беларускіх ... Падрабязней »

Тут не толькі заводы. Ёсць яшчэ і героі…

Цяпер у юных экскурсаводаў гімназіі № 25 Мінска гарачыя дзянькі. Гэта за акном сцюдзёны дождж змяняецца мокрым снегам і парывістым ветрам. У народным жа гісторыка-краязнаўчым музеі цёпла, утульна і амаль кожны дзень шматлюдна. Прычына — дзве арыгінальныя выставы, адна з якіх прысвечана 75-годдзю Заводскага раёна сталіцы, а другая — памяці Рымы Шаршнёвай, партызанкі, выпускніцы былой 25-й школы, чыё імя носіць ... Падрабязней »

Калі лёгка вучыцца

Сёлета гімназія № 2 Мінска стала рэсурсным цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Першамайскага раёна, што стварае дадатковыя магчымасці ў вырашэнні праблемы павышэння якасці ведаў навучэнцаў. Апошнім часам тут актыўна выкарыстоўваецца дыстанцыйнае навучанне ў дадатковай індывідуальнай рабоце з малодшымі школьнікамі па ліквідацыі прабелаў у іх ведах. Інтэграцыя сучасных інфармацыйных тэхналогій з традыцыйнымі формамі, метадамі і сродкамі вучэбнай дзейнасці — прыярытэтны напрамак работы настаўнікаў пачатковых класаў ... Падрабязней »

Заўтра фарміруецца ў сям’і

На базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя адбылося пасяджэнне абласнога савета па каардынацыі работы з сям’ёй з удзелам спецыялістаў упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра. Праблемы крызісу сям’і і звязаныя з імі дэмаграфічныя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсіх сацыяльных і палітычных інстытутаў. Статыстыка прымушае задумацца: у Мінскай вобласці колькасць разведзеных за першае паўгоддзе 2013 года склала 56 825 чалавек, ... Падрабязней »

Тэрыторыя ініцыятывы і творчасці

Больш за дзесяць гадоў дзейнасць Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра скіравана на павышэнне кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у міжкурсавы перыяд, аказанне адраснай метадычнай дапамогі ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі патрабаваннямі. Таксама адзін з прыярытэтных кірункаў работы цэнтра — каардынацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На сёння сетка ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны — гэта 30 шматпрофільных устаноў, 14 ... Падрабязней »

Настаўнік з вялікім сэрцам

У сталічнай гімназіі № 41, якая носіць імя вядомага беларускага педагога Валянціна Сярэбранага, нядаўна быў адкрыты музейны стэнд, які расказвае пра яго жыццё і працу. Тут прадстаўлены фотаздымкі з вучнямі розных гадоў (ён на працягу 1970—2006 гадоў выкладаў у многіх школах Мінска, у тым ліку ў сярэдніх школах №№ 106, 117, 131, 41 і 85). На паліцах — падшыўкі газет ... Падрабязней »

На карысць вучэбнаму працэсу

За апошняе дзесяцігоддзе на Міншчыне 236 навучальных устаноў былі закрыты і 112 — рэарганізаваны. Школьнікаў у сталічнай вобласці паменшала на трэць: у 2003 годзе іх было 205 тысяч, а ў 2013 — усяго 137,7 тысячы. Між тым працэс аптымізацыі пазітыўны ў тым выпадку, калі дэталёва прадуманы мерапрыемствы па мінімізацыі негатыўных наступстваў, звязаных з закрыццём навучальных устаноў. Безумоўна, аптымізацыя ўстаноў адукацыі ... Падрабязней »

Як стаць лідарам беларускай навукі?

Летняя школа “Першыя крокі ў навуку” прайшла ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Яе ўдзельнікамі сталі старшакласнікі, якіх цікавілі адказы на канкрэтныя пытанні: “Як стаць лідарам айчыннай навукі і трапіць у Нацыянальную акадэмію навук?” Летняя школа “Першыя крокі ў навуку” арганізавана сумесна з Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ужо не першы год яна дае магчымасць школьнікам на ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках