Tag Archives: мерапрыемства

Зрабіць шчаслівым кожнае дзіця

Шосты школьны дзень — важная частка адукацыйнага працэсу. Задача педагогаў — эфектыўна арганізаваць выхаваўчую работу ў гэты дзень. Наша ўстанова працуе па тэматычных тыднях, таму суботнія мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з іх тэматыкай. Важнае месца ў арганізацыі школьнай суботы займае сумесная работа з бацькамі вучняў. Не сакрэт, што некаторыя мамы і таты асноўную ўвагу ўдзяляюць павышэнню паспяховасці дзяцей, а не ... Падрабязней »

На зямлі, вадзе і снезе

Зімовыя канікулы ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшлі пад знакам навукі, тэхнікі і спорту. З 27 снежня па 6 студзеня ў галоўнай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сталіцы праводзіліся агульнагарадскія мерапрыемствы Тыдня (а дакладней, амаль двух каляндарных тыдняў) навукі, тэхнікі і спорту “Пошук і творчасць — табе, Беларусь!”. Навучэнцы гурткоў спартыўна-тэхнічнага напрамку паказвалі сваё майстэрства ў аўта- ... Падрабязней »

Свята Нептуна

У Старажытнай Грэцыі мудрацы казалі, што дзіця абавязкова павінна ўмець чытаць і плаваць. Цалкам згодны з гэтай думкай у гімназіі № 1 Барысава. А каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава асвойваць плаванне, навучанне завяршаюць яркім святам. Кожную восень вучні чацвёртых класаў праходзяць курс навучання плаванню на ўроках фізічнай культуры і здароўя. Пасля заканчэння навучання па даўняй гімназічнай традыцыі праводзіцца свята ... Падрабязней »

Бяспека ў кожны дом

У яслях-садзе № 57 Віцебска адбылося мерапрыемства “Бяспечнае дзяцінства”, мэта якога — нагадаць дзецям, бацькам, педагогам аб правілах бяспекі. На свяце прысутнічала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з грамадскасцю Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Барысевіч. Таццяна Іванаўна расказала выхаванцам ясляў-сада пра работу пажарных, правяла інтэрактыўную размову-гульню “Правілы пажарнай бяспекі”. Другая частка свята была рухавай. Дзеці, педагогі і ... Падрабязней »

Манументальны летапіс эпохі

У Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” прайшло мерапрыемства Клуба цікавых сустрэч “Сардэчныя сустрэчы” на тэму “Манументальны летапіс эпохі. Помнікі Перамогі ў Мінску”. На мерапрыемства да навучэнцаў з сярэдніх школ №№ 6, 7, 126, 150, 157, выхаванцаў гуртка “Гліняны цуд”ЦТМТДіМ “Зорка” прыйшлі старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Шапо, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага ... Падрабязней »

Падарожжа на брыганціне

Кожная ўстанова адукацыі мае свой вопыт і традыцыі. І шляхі вырошчвання талентаў у кожнай школе свае — цярністыя, з мноствам падводных рыфаў. Тым больш чаканай і ўрачыстай становіцца перамога для кожнага вучня, яго настаўнікаў і бацькоў. А ў канцы такога шляху, які акрэслены навучальным годам, мы збіраем і падлічваем кожнае зярнятка нашай плённай працы. Напрыканцы года ўжо каторы раз сярэдняя ... Падрабязней »

Каб на граніцы было спакойна

Адна з субот у сярэдняй школе № 1 Ашмян прайшла пад лозунгам прафарыентацыйнага мерапрыемства “Быць пагранічнікам прэстыжна”. Раніцай у фае школы ўжо было мнагалюдна. Анонс суботы заінтрыгаваў не толькі дзяцей, але і іх бацькоў: пагранічнікі, аўтаматы, службовыя сабакі, лыжныя гонкі… З прывітальным словам да тых, хто сабраўся, звярнуўся начальнік аддзела пагранічнай службы Ашмян маёр Сяргей Іванавіч Шынкевіч. Ён расказаў пра ... Падрабязней »

Як мы сяброў сустракалі, або Музей як выхаваўчы сродак

Нядаўна педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 44 імя Н.А.Лебедзева Гомеля сустракалі ў школьным музеі баявой і працоўнай славы ўдзельнікаў выязнога семінара з брацкай Расіі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага злёту актывістаў школьных музеяў, а яго тэма была адзначана як “Выхаванне патрыятызму падрастаючага пакалення сродкамі музейнай педагогікі”. Гэтая сустрэча стала працягам сяброўства нашай школы з Цэнтрам турызму Бранска, якое завязалася ... Падрабязней »

З марай пра неба

Надышла восень, а з ёй і новы навучальны год. І, як заўсёды, з пачаткам верасня хлопчыкі і дзяўчынкі, склаўшы сшыткі, лінейкі і кніжкі, пабеглі ў школу, каб там не толькі атрымаць новыя веды, але і падзяліцца (і, відаць, найперш) уражаннямі аб тым, як правялі лета, што новага і цікавага даведаліся, і абавязкова ўспомніць самыя цікавыя і захапляльныя моманты школьнага жыцця. ... Падрабязней »

Майстры сучаснай эпохі

Сістэма прафтэхадукацыі Беларусі адзначае 75-годдзе. Значнасць гэтай даты вымяраецца не толькі дзесяцігоддзямі развіцця, але і дзясяткамі тысяч працоўных рук, якія будавалі дабрабыт нашай краіны, тысячамі ўзведзеных збудаванняў, мільёнамі тон намалочанага збожжа, кіламетрамі раскроенай тканіны і бязмернай колькасцю радасных усмешак задаволеных пакупнікоў і спажыўцоў. Таму дата гэтая адзначаецца шырока на ўсіх узроўнях. У Мінскай вобласці мерапрыемствы, прысвечаныя важнай падзеі, не абмінулі ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках