Tag Archives: Магілёў

“Бачыць дабро рукамі”

Менавіта пад такой назвай праходзіла акцыя ў гарадской гімназіі № 1 Магілёва. А пачыналася ўсё з таго, што ў 2011—2013 гадах нашымі педагогамі быў паспяхова рэалізаваны праект “Тактыльная рукатворная кніга як спецыфічны сродак для пашырэння пазнавальных магчымасцей навучэнцаў з парушэннямі зроку”. Упершыню ў Беларусі былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вырабе тактыльных дапаможнікаў. Галоўны вынік праведзенай работы — з’яўленне паслядоўнікаў. У ... Падрабязней »

Фестываль навукі запрашае да ўдзелу

На пачатку новага года ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо трэці, фестываль навукі, арганізатарамі якога выступаюць гарвыканкам і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. За час свайго існавання фестываль навукі стаў важнай падзеяй не толькі для абласнога цэнтра, але і для ўсёй краіны. Ён дапамагае стымуляваць цікавасць да навуковай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў, а таксама садзейнічае іх прафесійнай арыентацыі. Акрамя таго, фестываль дазваляе павысіць імідж ... Падрабязней »

Лагапедычная работа як цікавы працэс

У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі настаўнік-дэфектолаг сёння працуе з дзецьмі, якія маюць не толькі лёгкія парушэнні маўлення. Часта сюды прыходзяць дзеці са сцёртай дызартрыяй, з парушэннямі фанематычнага слыху, складовай структуры слова. Сустракаюцца і дзеці з сіндромам дэфіцыту ўвагі, якія маюць маўленчыя праблемы. У некаторых назіраюцца спадарожныя і другасныя адхіленні: адмоўныя асобасныя праяўленні, парушэнні эмацыянальна-валявой сферы (павышаная ўзбудлівасць, растарможанасць, сензітыўнасць, замкнутаць, негатывізм ... Падрабязней »

Думай глабальна, дзейнічай лакальна!

Пад такім лозунгам у 2015/2016 навучальным годзе вучні сярэдняй школы № 7 Магілёва ў супрацоўніцтве з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці пачалі ўкараненне глабальнага экалагічнага праекта. Натхніўшыся прыкладам супрацоўнікаў інспекцыі, нашы дзеці самастойна распрацавалі план праекта “Экавектар”, мэтай якога з’яўляецца далучэнне да прыродаахоўнай дзейнасці, выхаванне экалагічнай культуры і экалагічна арыентаваных адносін ... Падрабязней »

Арыенцір бяспекі

Мала хто ведае, што гісторыя святлоадбівальнага элемента, або ўсім нам вядомага флікера, пачалася ў 1934 годзе ў Англіі. Дарожны рабочы з Нотынгема Персі Шоу звярнуў увагу на тое, як святло фар адбіваецца ў каціных вачах, і стварыў першы катафот “Кацінае вока”. За сваю вынаходку Персі Шоу быў удастоены ордэна Брытанскай імперыі. Флікер хутка ўвайшоў у наша жыццё, ужо не прыходзіцца ... Падрабязней »

Лісты памяці

У год 70-й гадавіны Вялікай Перамогі дзейнасць школьных музеяў баявой славы набывае асаблівае значэнне. Музей не толькі дапамагае зрабіць навучальны працэс больш цікавым, але і стварае сапраўдную гістарычную карціну ў вачах вучняў. Сёння нашай асноўнай задачай з’яўляецца замацаванне ў гістарычнай памяці подзвігу савецкага народа, які спыніў фашызм. Такую мэту мае і дзейнасць музея баявой славы ў сярэдняй школе № 32 ... Падрабязней »

Чацвер — беларускамоўны дзень

Не так даўно на базе ясляў-сада № 98 Магілёва праводзіліся практычныя заняткі для слухачоў павышэння кваліфікацыі МАІРА. Педагогі нашай установы запрасілі гасцей на беларускамоўны дзень. Іх увазе былі прапанаваны заняткі на беларускай мове, тэатралізаваны паказ і кансультацыі. Правядзенне заняткаў на беларускай мове — гэта невыпадковасць. Адной з гадавых задач нашай дашкольнай установы з’яўляецца стварэнне неабходных умоў для фарміравання ў дашкольнікаў ... Падрабязней »

Прадмет “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка” ў класах інтэграванага навучання і выхавання

Навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі рыхтуе навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнай працы і дае ім пэўны аб’ём ведаў і ўменняў па шэрагу прадметаў школьнага курса. На вырашэнне задач сацыяльна-бытавой падрыхтоўкі навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю накіраваны намаганні настаўнікаў-дэфектолагаў сярэдняй школы № 20 Магілёва. Ва ўмовах нашай школы створана адзіная сістэма шматфактарнага ўздзеяння на вучняў. ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках