Tag Archives: гімназія

Зрабіць шчаслівым кожнае дзіця

Шосты школьны дзень — важная частка адукацыйнага працэсу. Задача педагогаў — эфектыўна арганізаваць выхаваўчую работу ў гэты дзень. Наша ўстанова працуе па тэматычных тыднях, таму суботнія мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з іх тэматыкай. Важнае месца ў арганізацыі школьнай суботы займае сумесная работа з бацькамі вучняў. Не сакрэт, што некаторыя мамы і таты асноўную ўвагу ўдзяляюць павышэнню паспяховасці дзяцей, а не ... Падрабязней »

Развіваем іншамоўную камунікацыйную культуру вучняў праз відэа

Сёння асаблівая ўвага ўдзяляецца якасці падрыхтоўкі выпускнікоў школы да іншамоўнага маўлення. Фарміруючы полікультурную асобу падчас авалодання іншамоўнай камунікацыйнай кампетэнцыяй, настаўнік адчувае неабходнасць пошуку і адбору найбольш эфектыўных тэхналогій, метадаў і прыёмаў для ўрокаў і пазаўрочнай дзейнасці. Якія сродкі і прыёмы самыя эфектыўныя ў групах, дзе пераважаюць вучні з вядучай візуальнай мадальнасцю? Як выкарыстоўваць і спалучаць прыёмы, арыентаваныя на дзяцей з ... Падрабязней »

Карысць парнай і групавой работы ў пачатковай школе

Думаю, няма такога настаўніка, які не задумваўся б над тым, як зрабіць урок цікавым для вучняў. В.А.Сухамлінскі пісаў, што “інтарэс да вучобы з’яўляецца толькі тады, калі ёсць натхненне, народжанае ад поспеху”. Таму імкнуся арганізаваць вучэбны працэс такім чынам, каб дзеці з рознымі здольнасцямі не толькі авалодалі пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і захавалі пры гэтым здароўе. Зразумела, што гэта ... Падрабязней »

Матэматыка ў інтэрактыўным фармаце

Асабісты вопыт правядзення ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі дазваляе сцвярджаць, што гэты сродак навучання павышае ў дзяцей вучэбную матывацыю, падтрымлівае цікавасць да прадмета, стварае абстаноўку, якая стымулюе дапытлівасць школьнікаў, робіць адукацыйны працэс жывым і наглядным. Пры распрацоўцы ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі імкнуся найперш да прадукцыйнага выніку, які прадугледжвае, што вучні не толькі зразумеюць, запомняць і ўзновяць атрыманыя веды, але ... Падрабязней »

З чаго пачынаецца Радзіма?

З чаго пачынаецца Радзіма? У дзіцяці яна пачынаецца з адносін да самых блізкіх людзей — мамы, таты, бабулі, дзядулі, з захаплення тым, што яно бачыць перад сабой і што выклікае водгук у яго душы. Многія ўражанні не заўсёды глыбока ўсведамляюцца, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны іграюць вялікую ролю ў станаўленні маральна-патрыятычных якасцей. Разнастайныя формы, метады і сродкі работы для ... Падрабязней »

Урок — факультатыў: забяспечыць тэхналагічную пераемнасць

З адукацыйнага пункту погляду вельмі важна, каб настаўнік ведаў, як і ў якім аб’ёме вучні засвоілі вучэбны матэрыял. Без зваротнай сувязі нельга дасягнуць поспеху ў педагогіцы. Дыдактычныя мнагамерныя інструменты схематызуюць аб’екты і з’явы, якія вывучаюцца на ўроках. Выкарыстанне гэтых інструментаў забяспечвае актыўную пазнавальную дзейнасць вучняў і індывідуальны падыход да кожнага з іх. Акрамя таго, інструменты з’яўляюцца для дзяцей своеасаблівай шпаргалкай, ... Падрабязней »

Сучасныя падыходы ў экалагічнай адукацыі навучэнцаў

У верасні ў Лельчыцах Гомельскай вобласці ў сценах раённай гімназіі праведзена пасяджэнне абласнога метадычнага савета на тэму “Сучасныя падыходы ў экалагічнай адукацыі навучэнцаў”. У рабоце метадычнага савета прынялі ўдзел загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых і Гомельскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, метадыст Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, кіраўнікі і ... Падрабязней »

Магчымасці і здабыткі гімназічнай газеты

У кожнага чалавека назаўсёды застаюцца ўспаміны пра школьныя гады. Школа дазваляе паўдзельнічаць у розных фэстах, конкурсах, акцыях, канферэнцыях, алімпіядах, праектах і спартыўных спаборніцтвах. Але пра гэтыя справы, поспехі і дасягненні звычайна вядома толькі вузкаму колу людзей. Таму рада гімназістаў нашай навучальнай установы прапанавала выдаваць газету. Газету, якая дапамагала б вучням паказваць іншым свае таленты і дасягненні, дзяліцца радасцямі і тым, ... Падрабязней »

Свабода творчай энергіі

Тэатр у навучальнай установе не такая ўжо рэдкасць. У Мінскай вобласці толькі са званнем “узорны” ў гімназіях і школах працуюць 7 тэатральных калектываў. Чаму ў школах узнікаюць тэатры? Прычын шмат. Гэта падымае прэстыж школы. Мудрыя і прадбачлівыя дырэктары падтрымліваюць работу з юнымі тэатраламі, таму што разумеюць, што спектаклі дзіцячых і юнацкіх тэатраў робяць іх установу адукацыі менш афіцыйнай, тэатр дапамагае ... Падрабязней »

Выхаванне прававой культуры гімназістаў

Прававое выхаванне ўздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на паводзіны навучэнцаў, таму што свядомасць і ўчынкі людзей знаходзяцца ў адзінстве і ўзаемаабумоўленасці. Работа па выхаванні прававой культуры гімназістаў садзейнічае не толькі папярэджанню правапарушэнняў, але і фарміруе ў падлеткаў цвёрдыя маральныя прынцыпы, разуменне і прыняцце норм грамадства. Мы вучым дзяцей адносіцца да права, як да цывілізаванай каштоўнасці, якая рэгулюе меру ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках