Tag Archives: выхаванне

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку

Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін — адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу ясляў-сада № 110 Магілёва. Важную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай беларускай мовы мае ... Падрабязней »

Дашкаляты ў школьнай краіне

Дзіцячы сад і школа — два моцна ўзаемазвязаныя звяны ў сістэме адукацыі. Праблема пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй была актуальнай заўсёды. Яшчэ Я.А.Каменскі ў сваіх працах, абгрунтоўваючы асноўныя прынцыпы навучання і выхавання, адзначаў неабходнасць таго, каб “…наступнае заўсёды грунтавалася на папярэднім, а папярэдняе ўмацоўвалася наступным”. Шмат гадоў наша школа супрацоўнічае з Вішнявецкім дзіцячым садам. Сумесная праца педагогаў дашкольнай установы ... Падрабязней »

Вучыць і выхоўваць праз краязнаўства

Навучыць любові да зямлі бацькоў — што можа быць больш пачэсным для настаўніка?! Фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуццяў палымянага патрыятызму і высокай грамадзянскасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі — найважнейшы клопат школы. Лічу, што выхаванне і навучанне праз краязнаўчую дзейнасць — гэта адзін з тых напрамкаў у рабоце з моладдзю, які і вырашае задачу выхавання грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. К аб ... Падрабязней »

Творчы тандэм

Настаўнік… Слова незвычайнае, асаблівае. Настаўнік — гэта не той, хто мае дыплом аб адпаведнай адукацыі, а той, хто з душой аддаецца сваёй справе, справе выхавання дзяцей. Чалавек, здольны запаліць у навучэнцах агеньчык пазнання, сфарміраваць жаданне і ўменне вучыцца, а таксама выхаваць у дзяцей маральныя і грамадзянскія пачуцці. У навучэнцаў пачатковых класаў звычайна адзін настаўнік. Менавіта ён адыгрывае галоўную ролю ў ... Падрабязней »

Першае пачуццё грамадзянскасці

Першае пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму. Ці даступныя яны малым? Можна даць станоўчы адказ: дашкольнікам, асабліва старэйшага дашкольнага ўзросту, даступна пачуццё любові да свайго народа, да роднай прыроды, да Радзімы. А гэта і ёсць пачатак патрыятызму, які нараджаецца ў пазнанні і фарміруецца ў працэсе мэтанакіраванага выхавання. Сыходзіць з жыцця цэлае пакаленне людзей, чый найбагацейшы маральны вопыт неабходны нам для выхавання хлопчыкаў ... Падрабязней »

Мы ў прафесіі гуляем

Дашкольнае дзяцінства — кароткі, але важны перыяд станаўлення асобы. Важнае месца ў жыцці дашкольнікаў займае гульня, якая з’яўляецца для іх вядучай дзейнасцю. У ёй фарміруюцца ўсе бакі асобы дзіцяці, адбываюцца значныя змены ў яго псіхіцы, ідзе падрыхтоўка да пераходу на новы, больш высокі ўзровень развіцця. Гэтым і тлумачацца вялікія выхаваўчыя магчымасці гульні. У выніку назіранняў за гульнямі дзяцей і анкетавання ... Падрабязней »

Школа ранняга развіцця для дзяцей і іх бацькоў

Праблема адаптацыі дзіцяці ў дашкольнай установе з’яўляецца надзвычай актуальнай. Многія маладыя сем’і не ўмеюць ці не могуць правільна падрыхтаваць малышоў да паступлення ў дзіцячы садок. Адсюль высокі працэнт цяжкай адаптацыі дашкольнікаў, іх захваральнасць, недавер з боку бацькоў. Неабходны плаўны пераход ад выхавання дзяцей у сям’і да выхавання ў дашкольнай установе. Каб вырашыць праблему адаптацыі дашкольнікаў, наш педагагічны калектыў звярнуў увагу ... Падрабязней »

Майстроў беларускіх дзівосы

З кожным годам усё менш становіцца носьбітаў вясковай беларускай культуры, знікаюць традыцыі і прадметы побыту, якія былі прывычныя беларусам яшчэ не так даўно, у сярэдзіне ХХ стагоддзя. Работа па захаванні культурных традыцый даўніны вядзецца, але неабходнасць удзелу ў ёй навучэнцаў відавочная. Традыцыйная культура ўспрымаецца маладым пакаленнем як нешта далёкае ад сённяшняга жыцця, непатрэбнае. Краязнаўчая і этнаграфічная дзейнасць дае магчымасць пазнаёміцца ... Падрабязней »

У нашых сілах гэты свет зберагчы

Сёння перад грамадствам стаіць вельмі важная задача — змяніць у свядомасці кожнага грамадзяніна стэрэатып, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. Мысленне дарослых змяніць складана. Але дзіцяці дашкольнага ўзросту, калі ім набываецца першы вопыт у элементарных сацыяльных, у тым ліку маральна-эканамічных адносінах, можна дапамагчы засвоіць азы экалагічнай культуры, беражлівых і клапатлівых адносін да багаццяў зямлі, да ўсяго, што яго акружае. У пошуках новых ... Падрабязней »

Экалогія для дашкалят

Навучыць бачыць і адчуваць прыгажосць роднай прыроды, захапляцца ёю, беражліва ставіцца да ўсяго жывога, выхоўваць жаданне ў дзяцей захаваць яе — адна з прыярытэтных задач экалагічнай работы ў яслях-садзе № 48 Гомеля. Чым раней пачынаецца фарміраванне асноў экалагічнай культуры, тым вышэйшы яе ўзровень у далейшым. Раскрыць перад дзецьмі непаўторнае хараство прыроды беларускага краю, а галоўнае, навучыць убачыць яе — справа ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках