Tag Archives: адукацыя

Танцавальныя рэбусы і не толькі

Немагчыма пераацаніць ролю музычнай культуры ў развіцці асобы, яе моцнае ўздзеянне на эмацыянальную і інтэлектуальную сферу, фарміраванне эстэтычных і маральных якасцей дзяцей. Правадніком у загадкавы і неабсяжны свет культуры з першых гадоў жыцця дзіцяці становіцца музычны кіраўнік дашкольнай установы. Пагадзіцеся, яркасць фарбаў гэтага новага свету, цікавасць да яго залежыць ад асобы педагога, яго прафесійных навыкаў і культурнага патэнцыялу. Майстар-клас “Развіццё ... Падрабязней »

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

Канферэнцыя як вынік навучальнага года

Кожная ўстанова адукацыі можа ганарыцца сваімі таленавітымі навучэнцамі — тымі, хто цікавіцца навукай і любіць даследчую дзейнасць. Дзейнасць такіх вучняў не абмяжоўваецца ўрокам, бо педагогі зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці развіваліся, спрабавалі сябе ва ўменні самастойна рабіць невялічкія адкрыцці і прэзентаваць іх шырокай аўдыторыі. Адна з найбольш эфектыўных форм работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы адораных навучэнцаў — школьныя ... Падрабязней »

З чаго складаецца малады настаўнік

У гомельскай гімназіі № 36 імя І.П.Мележа склалася шмат традыцый. Адна з іх — правядзенне ў канцы навучальнага года тыдня маладога спецыяліста. Як адзначае кіраўніцтва гімназіі, тыдзень у пэўнай ступені стаў праверкай станаўлення маладых спецыялістаў, якія працуюць ва ўстанове. А спланаваныя падчас яго правядзення мерапрыемствы садзейнічаюць актывізацыі педагагічнай дзейнасці маладых настаўнікаў, бо толькі правільна спланаваныя мерапрыемствы дапамагаюць выявіць таленавітых педагогаў, ... Падрабязней »

Пагуляем… Пагаворым…

Адносіны з людзьмі завязваюцца і найбольш інтэнсіўна развіваюцца ў дашкольным узросце. Ад таго, як складуцца адносіны дзіцяці ў першым у яго жыцці калектыве (дашкольнай групе), залежыць далейшае асобаснае і сацыяльнае развіццё, а часам і лёс. Асаблівую важнасць праблема камунікатыўнага развіцця дзяцей набыла сёння. Не сакрэт, што лепшы сябар сучаснага дзіцяці — гэта тэлевізар ці камп’ютар, а любімы занятак — прагляд ... Падрабязней »

Ствараць дзень радасці і шчасця

Выхавальнік не толькі прафесія, гэта высокая місія, прызначэнне якой у стварэнні асобы, зацвярджэнні чалавечага ў чалавеку. Дзякуючы майстэрству выхавальніка, кожнае наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі ператвараецца для дзіцяці ў дзень радасці і шчасця. Усяго ў Аршанскім раёне працуе 54 дашкольныя ўстановы і 14 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад — школа”, у якіх выхоўваецца больш за 7000 дзяцей дашкольнага ўзросту. Займаюцца з імі ... Падрабязней »

Выхаваць талерантнасць дапаможа тэатр

Праблема прыняцця дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як раўнапраўных у складзе грамадства з’яўляецца актуальнай. У наш час адносіны да дзяцей-інвалідаў з інтэлектуальнай недастатковасцю мяняюцца. Грамадства ўсё больш усведамляе, што дзеці з асаблівасцямі развіцця — яго неад’емная частка; працэс развіцця інтэграцыі ў адукацыі ўзмацняе ролю сацыяльнага выхавання здаровых аднагодкаў. Канцэпцыя выхавання дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вылучае асноўную ідэю работы з ... Падрабязней »

“Па старонках школьнага альбома…”

Пад такой назвай праходзіла ўрачыстае святкаванне 40-гадовага юбілею сярэдняй школы № 132 Мінска. Сярод ганаровых гасцей, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў і вучняў установы адукацыі, былі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска А.В.Мазуркевіч, 1-шы сакратар Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь А.Кейнан, старшыня Фрунзенскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.Л.Берасцевіч, рэктар МАІРА С.У.Сітнікава, ... Падрабязней »

Сяброўства ў класе і з класам

Паспяховасць у навучанні залежыць ад шэрага фактараў, і роля класнага кіраўніка ў стварэнні станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці далёка не апошняя. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ... Падрабязней »

“Я ганаруся прафесіяй настаўніка”

Папулярызацыі прафесіі настаўніка спрыяў праведзены ў гомельскай сярэдняй школе № 13 тыдзень “Я ганаруся прафесіяй настаўніка”. Дзецям, чые маці працуюць настаўнікамі альбо выхавальнікамі, было прапанавана напісаць сачыненне “Мая мама — настаўнік”. Рыхтуючыся да сачынення, вучні даведаліся, што паўплывала на выбар прафесіі бацькоў, у якіх навучальных установах яны яе атрымалі. Шмат сіл і часу адбірае педагагічная дзейнасць, няпроста працаваць з вучнямі ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках