Настаўнік з вялікім сэрцам

У сталічнай гімназіі № 41, якая носіць імя вядомага беларускага педагога Валянціна Сярэбранага, нядаўна быў адкрыты музейны стэнд, які расказвае пра яго жыццё і працу. Тут прадстаўлены фотаздымкі з вучнямі розных гадоў (ён на працягу 1970—2006 гадоў выкладаў у многіх школах Мінска, у тым ліку ў сярэдніх школах №№ 106, 117, 131, 41 і 85). На паліцах — падшыўкі газет ... Падрабязней »

На карысць вучэбнаму працэсу

За апошняе дзесяцігоддзе на Міншчыне 236 навучальных устаноў былі закрыты і 112 — рэарганізаваны. Школьнікаў у сталічнай вобласці паменшала на трэць: у 2003 годзе іх было 205 тысяч, а ў 2013 — усяго 137,7 тысячы. Між тым працэс аптымізацыі пазітыўны ў тым выпадку, калі дэталёва прадуманы мерапрыемствы па мінімізацыі негатыўных наступстваў, звязаных з закрыццём навучальных устаноў. Безумоўна, аптымізацыя ўстаноў адукацыі ... Падрабязней »

Суквецце талентаў

Сярэдняя школа № 4 Магілёва — школа новых магчымасцей, школа пошуку, школа дасягненняў. Вучні тут вельмі розныя, таму педагагічны калектыў імкнецца ў кожным убачыць асобу з яе магчымасцямі і здольнасцямі. Школа гатова даць кожнаму дзіцяці трывалыя веды, таму кожны педагог імкнецца зацікавіць вучня сваім прадметам. Так, настаўніца матэматыкі Святлана Аляксандраўна Марчанка на сваіх занятках паказвае дзецям, наколькі дзівосная і ўсемагутная ... Падрабязней »

Добрыя справы з ЭЛАПам

“Ура! Летнія канікулы!” — радуюцца дзеці, а бацькі заклапочаны пытаннем: як правільна арганізаваць адпачынак дзіцяці, як гарантаваць бяспечны і карысны вольны час? Прышкольны лагер з дзённым знаходжаннем — выдатны варыянт арганізаванага дзіцячага адпачынку, запатрабаваны дзецьмі і бацькамі. Тры тыдні здароўя, спартыўных забаў, весялосці, гульняў на свежым паветры, зносін, цікавых спраў пад кіраўніцтвам вопытных і, што немалаважна, знаёмых па школе педагогаў ... Падрабязней »

Дзіцячая творчасць як сувязное звяно паміж сям’ёй і дзіцячым садам

“Многае, калі амаль не ўсё, што ў нас ёсць сёння, было закладзена ў нашы першыя сем гадоў жыцця”. Гэтыя словы П.Вайнцвайга найбольш выразна раскрываюць усю важнасць перыяду дашкольнага дзяцінства. Але без стварэння адпаведных умоў і своечасова арганізаванай работы дзіцячыя задаткі не могуць рэалізавацца ў здольнасці, а здольнасці дзіцяці могуць паступова згаснуць. Адпаведна, на педагогаў і бацькоў кладзецца сур’ёзная адказнасць за ... Падрабязней »

Жанчыны з няпростай місіяй

Першы абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы кіраўнік установы дашкольнай адукацыі” прайшоў у Гомельскай вобласці. Конкурс праводзіўся ў два этапы. Па выніках першага — завочнага — з 30 канкурсантак у фінал прайшло 8 кіраўнікоў. Другі этап быў пабудаваны на практычных заданнях і ўяўляў сабой творчую прэзентацыю кіраўніка, яго калектыву і ўстановы. Тут неабходна было паказаць веданне нарматыўных дакументаў, падзяліцца прафесійнымі сакрэтамі ... Падрабязней »

Расказаць пра сябе ўсяму свету

У 2005 годзе ў мёрскай сярэдняй школе № 3 быў створаны клуб англійскай мовы “SMILE”. Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці клуба — удзел у міжнародных інтэрнэт-праектах адукацыйнай сеткі iEARN, супрацоўніцтва з Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь па праграме “Future Leaders”. Школьнікі прымаюць таксама ўдзел у раённых і абласных навукова-практычных канферэнцыях, спрабуюць свае сілы на міжнародных конкурсах сачыненняў, выступаюць на канферэнцыях Беларускай асацыяцыі ... Падрабязней »

Пазнаць нацыянальную культуру праз народныя рамёствы

Наша школа ўдзельнічала ў рэспубліканскім інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання камунікатыўных навыкаў у кантэксце беларускага менталітэту”, у рамках якога даследавала народныя рамёствы ў Жабінкаўскім раёне. Нас зацікавіла мастацкая апрацоўка драўніны, бо разьба па дрэве з’яўляецца асноўным сродкам выразнасці пры афармленні вокнаў і франтонаў старых драўляных пабудоў. Імкненне да ўпрыгожвання свайго жылля ўласціва многім народам. Паколькі ў беларусаў асноўным будаўнічым матэрыялам ... Падрабязней »

Выхаванне пачынаецца з усмешкі

Гэтыя словы з’яўляюцца прафесійным крэдам выхавальніцы групы прадоўжанага дня Русланы Мікалаеўны Ляхоўчык з сярэдняй школы № 2 Драгічына, чый педагагічны стаж складае 17 гадоў. Гэта вельмі абаяльная жанчына, цікавы і творчы педагог, а самае галоўнае — нераўнадушны і пазітыўны чалавек. — Выхавальнікі групы прадоўжанага дня прымаюць актыўны ўдзел у педагагічнай падтрымцы першакласнікаў у адаптацыйны перыяд, — гаворыць Руслана Мікалаеўна. — ... Падрабязней »

Захопленыя прафесіяй

Нягледзячы на падзенне прэстыжу настаўніцкай прафесіі, і сёння ёсць людзі, для якіх вучыць дзяцей — гэта прызванне. Праводзячы ананімнае анкетаванне бацькоў з магістранткай БДПУ Фань Інь, пабывала ў сярэдняй школе № 175 на ўскрайку Мінска. Светлая і чыстая школа прыемна ўразіла. Мы прыйшлі без папярэдняй дамоўленасці. Аказалася, што дырэктар школы Ігар Уладзіміравіч Крыванос кожную раніцу сустракае навучэнцаў і настаўнікаў у ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках