Бінарны майстар-клас

На базе сярэдняй школы № 61 Гомеля для настаўнікаў выяўленчага мастацтва і педагогаў дадатковай адукацыі быў праведзены гарадскі майстар-клас па ткацтве і пляценні з рагозу. На мерапрыемства былі запрошаны таксама педагогі дзіцячай мастацкай школы з Навазыбкава Бранскай вобласці. Цікавая праграма сустрэчы па тэме адраджэння нацыянальных традыцый чакала ўдзельнікаў майстар-класа з першых хвілін: музычнае прывітанне фальклорнага калектыву, выстава аб’ёмнага саломапляцення, якую ... Падрабязней »

Танцавальныя рэбусы і не толькі

Немагчыма пераацаніць ролю музычнай культуры ў развіцці асобы, яе моцнае ўздзеянне на эмацыянальную і інтэлектуальную сферу, фарміраванне эстэтычных і маральных якасцей дзяцей. Правадніком у загадкавы і неабсяжны свет культуры з першых гадоў жыцця дзіцяці становіцца музычны кіраўнік дашкольнай установы. Пагадзіцеся, яркасць фарбаў гэтага новага свету, цікавасць да яго залежыць ад асобы педагога, яго прафесійных навыкаў і культурнага патэнцыялу. Майстар-клас “Развіццё ... Падрабязней »

Кірмаш маладзёжных ініцыятыў

На базе Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна прайшоў раённы кірмаш маладзёжных ініцыятыў. Ён быў прымеркаваны да адкрыцця Цэнтра маладзёжных ініцыятыў, які пачаў сваю дзейнасць у рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Удзельнікі і госці мелі магчымасць пазнаёміцца з самымі ініцыятыўнымі маладымі людзьмі нашага раёна, даведацца, якія праблемы іх хвалююць і ... Падрабязней »

2.0 на карысць адукацыі

Апошнім часам вялікае значэнне набывае выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭАР) у навучанні, у тым ліку на ўроках замежнай мовы. У ІТ-эпоху перад настаўнікам адкрываюцца шырокія магчымасці для арганізацыі прадукцыйнай вучэбнай дзейнасці. Галоўнае — правільна імі скарыстацца. Педагогу трэба пастаянна ўдасканальваць свой прафесійны ўзровень, сістэматызаваць назапашаны вопыт, распаўсюджваць яго. Тэхналогіі Web 2.0 з’яўляюцца дзейснай дапамогай і стымулам для прафесійнай і асабістай ... Падрабязней »

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

На карабліку — да мары

Аўтызм з’яўляецца сёння даволі распаўсюджанай і значнай сацыяльнай праблемай, якая тычыцца дзяцей з аднатыповымі цяжкасцямі і рознымі магчымасцямі іх пераадолення, таму сучасная спецыяльная адукацыя немагчыма без выкарыстання новых тэхналогій. Аптымальнае спалучэнне нетрадыцыйных форм і нестандартных метадаў з традыцыйнымі вызначае эфектыўнасць карэкцыйнай работы. З дзіцем з аўтыстычнымі парушэннямі працую 4 гады. Першы год навучання быў самым цяжкім. Давялося азнаёміцца з вялікай ... Падрабязней »

Ад крэатыўных педагогаў — да творчых вучняў

Галоўная ўмова прагрэсіўнага развіцця грамадства — творчы чалавек, здольны знаходзіць шляхі для дасягнення пастаўленай мэты і арыентавацца ў незнаёмых сітуацыях. Таму паспяховае развіццё крэатыўнасці дзяцей — адна з важных задач педагогаў дадатковай адукацыі, вырашэнне якой залежыць не толькі ад здольнасцей вучняў, але і ад прафесійнага майстэрства іх настаўнікаў. У Цэнтры дзіцячай творчасці Лунінца вялікая ўвага ўдзяляецца метадычнай рабоце з педагогамі ... Падрабязней »

Карысць парнай і групавой работы ў пачатковай школе

Думаю, няма такога настаўніка, які не задумваўся б над тым, як зрабіць урок цікавым для вучняў. В.А.Сухамлінскі пісаў, што “інтарэс да вучобы з’яўляецца толькі тады, калі ёсць натхненне, народжанае ад поспеху”. Таму імкнуся арганізаваць вучэбны працэс такім чынам, каб дзеці з рознымі здольнасцямі не толькі авалодалі пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і захавалі пры гэтым здароўе. Зразумела, што гэта ... Падрабязней »

Маладыя педагогі Віцебшчыны: ідэалы, каштоўнасці, арыенціры

Сучасны настаўнік. Якім мы яго бачым? Паразважаўшы, можна адзначыць, што гэта прафесіянал, які ведае свой прадмет, шчыра любіць сваю прафесію, дзяцей. Гэта чалавек, здольны выхаваць грамадзяніна, патрыёта, маральна ўстойлівага, сумленнага і працавітага чалавека. Шлях прафесійнага станаўлення — складаны і напружаны працэс, у якім мае значэнне ўсё: веды, уменні і навыкі, з якімі маладыя спецыялісты прыходзяць ва ўстанову адукацыі, іх асабістыя ... Падрабязней »

Экспазіцыя ўстаноў адукацыі — адна з самых яркіх старонак “Дажынак-2016” у Сянне

Райцэнтр сёння набыў рысы еўрапейскага горада. Да свята тут былі рэканструяваны раённы Дом культуры і фізкультурна-спартыўны комплекс, добраўпарадкавана цэнтральная плошча, пабудаваны Палац урачыстых абрадаў і побач з ім фантан маладых, адноўлены будынкі дзіцячай школы мастацтваў, цэнтральнай раённай бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчага музея. Свята з раніцы пачалося на гарадскіх вуліцах. Афіцыйны старт яму дала цырымонія ўскладання вянкоў да помніка воінам-вызваліцелям. Затым пачаўся тэатралізаваны ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках