50 гадоў і 100 алімпійскіх медалёў

Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву 4 лістапада святкавала юбілей, прыгожую і значную дату — 50 гадоў з дня стварэння. Гучалі віншаванні, прывітальныя адрасы вучылішчу, адміністрацыі, трэнерска-выкладчыцкаму складу і ўсім супрацоўнікам, без якіх немагчыма зладжаная работа структурных падраздзяленняў. Падарункі, цёплыя словы, сустрэчы сяброў, успаміны — усё гэта было ў святочны дзень. Пачынаючы з 1972 года 100 алімпійскіх медалёў было з гонарам ... Падрабязней »

Экалогія на чырвонай дарожцы

Напрыканцы кастрычніка на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы ў рамках доўгатэрміновага адукацыйнага праекта “Экалогія і дзеці” прайшоў раённы конкурс экалагічнай моды “Галерэя вобразаў”. У конкурсе прынялі ўдзел калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска. Мы, канкурсанты з сярэдняй школы № 12 Мінска, вельмі стараліся, слухалі сваіх выкладчыкаў і ... Падрабязней »

Сакавіты смак новых ідэй

2—4 лістапада, падчас восеньскіх канікул, у гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лідар”, што пад Мінскам, прайшоў V Адкрыты мінскі маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў. І хаця заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца сталічныя арганізацыі — камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі пры садзейнічанні прафесійных педагагічных суполак, а арганізатарам фестывалю выступае Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, форум ... Падрабязней »

Сцежкамі Бацькаўшчыны

Не адкрыю Амерыку, калі нагадаю, што кожны чалавек, які лічыць сябе грамадзянінам, павінен ведаць сваю Радзіму. Ведаць не з аповедаў знаёмых, а з уласных назіранняў, бо лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Так думаюць і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, бібліятэкары Мядзельскага раёна. За апошняе дзесяцігоддзе праведзена каля сотні экскурсій у розныя куточкі Бацькаўшчыны, прычым некаторыя маршруты ... Падрабязней »

Свята Нептуна

У Старажытнай Грэцыі мудрацы казалі, што дзіця абавязкова павінна ўмець чытаць і плаваць. Цалкам згодны з гэтай думкай у гімназіі № 1 Барысава. А каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава асвойваць плаванне, навучанне завяршаюць яркім святам. Кожную восень вучні чацвёртых класаў праходзяць курс навучання плаванню на ўроках фізічнай культуры і здароўя. Пасля заканчэння навучання па даўняй гімназічнай традыцыі праводзіцца свята ... Падрабязней »

Час дарыць і атрымліваць радасць

Шосты дзень тыдня — субота — з’яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з’яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Школьныя святы — адна з форм выхаваўчай работы з дзецьмі. У жыцці малодшага школьніка свята займае асаблівае месца. Пры падрыхтоўцы масавых мерапрыемстваў неабходна ўлічваць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці ... Падрабязней »

Вучыць і выхоўваць праз краязнаўства

Навучыць любові да зямлі бацькоў — што можа быць больш пачэсным для настаўніка?! Фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуццяў палымянага патрыятызму і высокай грамадзянскасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі — найважнейшы клопат школы. Лічу, што выхаванне і навучанне праз краязнаўчую дзейнасць — гэта адзін з тых напрамкаў у рабоце з моладдзю, які і вырашае задачу выхавання грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. К аб ... Падрабязней »

Школа чалавечнасці

Акцыя пад назвай “Падзяліся дабром” прайшла ў сярэдняй школе № 12 Гродна ў падтрымку кампаніі “Беларусь інклюзіўная”. У яе аснову была пакладзена маладзёжная ініцыятыва каманды “Разам”, якая прадстаўляла школу ў інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі навучэнцы і настаўнікі, жыхары мікрараёна школы, а таксама дзеці з асаблівасцямі развіцця, якія вучацца ў спецыялізаваных класах сярэдняй школы № 12. Акцыю ... Падрабязней »

Голуб міру са Слоніма даляцеў да Рыа

Вучні гімназіі № 1 Слоніма на працягу шэрага гадоў плённа працуюць у тэлекамунікацыйных праектах пад кіраўніцтвам каардынатара настаўніка англійскай мовы Ірыны Іосіфаўны Валынец. Работа ў праектах такога тыпу дае магчымасць школьнікам, выкарыстоўваючы інтэрнэт і іншыя тэхналогіі, уступаць у прамыя зносіны з аднагодкамі з усяго свету, працаваць у сумесных праектах, адкрываць Беларусь для замежных партнёраў і распавядаць пра культуру, геаграфію і ... Падрабязней »

Канікулы ў Нясвіжскім замку

Незабыўны след пакінулі першыя канікулы бягучага навучальнага года ў памяці вучняў Верасніцкай сярэдняй і Малешаўскай базавай школ. У першыя ж дні восеньскіх канікул навучэнцы ўстаноў пабывалі ў Нясвіжы і наведалі Нясвіжскі замак, касцёл і магільны склеп. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, паездка была вельмі пазнавальнай і цікавай. Дзеці даведаліся пра гісторыю замка, акунуліся ў тыя далёкія часы, змаглі ўявіць, як жылі ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках