Гэта трэба жывым!

Кожны раз, калі ў дзень 9 Мая дыктар чытае “Рэквіем” Роберта Раждзественскага, а затым сумны метраном адбівае імгненні хвіліны маўчання, у мяне, здаецца, спыняецца сэрца. Не толькі таму, што сярод мноства таленавітых твораў пра Вялікую Айчынную вайну яго геніяльна простыя словы гучаць асабліва пранізліва. Нам цяжка ўявіць да канца ўсе пакуты, жах і боль, якія перажылі нашы суайчыннікі ў той ... Падрабязней »

Я памятаю. Я ганаруся…

Кожная адукацыйная ўстанова самастойна расстаўляе акцэнты і выбірае для сябе найбольш прымальныя віды выхавання зыходзячы з назапашанага вопыту, традыцый, прыярытэтаў. У нашай школе асноўнымі мы вызначылі некалькі напрамкаў. Перш за ўсё гэта грамадска-карысная дзейнасць: дабрачынныя акцыі, акцыі міласэрнасці, суботнікі на тэрыторыі школы і сельскага савета і, канечне, дапамога ветэранам вайны і працы. Не менш важная сумесная дзейнасць з сем’ямі навучэнцаў. ... Падрабязней »

Ад дзіцячага садка да школы

Праблема пераемнасці паміж дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыяй актуальная ва ўсе часы. Паняцце пераемнасці трактуецца як бесперапынны працэс развіцця, выхавання і навучання дзіцяці, які мае агульныя і спецыфічныя мэты для кожнага ўзроставага перыяду. Іншымі словамі, гэта сувязь паміж рознымі прыступкамі развіцця. Невыпадкова ў цяперашні час неабходнасць захавання пераемнасці і цэласнасці адукацыйнага асяроддзя належыць да найважнейшых прыярытэтаў развіцця адукацыі. Пераходны перыяд ... Падрабязней »

З любоўю да мовы, культуры, традыцый

Ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна Брэста назапашаны вялікі вопыт выхаваўчай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Педагогі вядуць мэтанакіраваную дзейнасць па захаванні лепшых узораў матэрыяльнай і духоўнай культуры. На ўроках і пазакласных мерапрыемствах далучаюць выхаванцаў да спадчыны беларускага народа, запальваюць у сэрцах юнакоў і дзяўчат веру ў чалавека, яго талент і розум, у неўміручую душу роднага краю, багатага слаўнай гісторыяй ... Падрабязней »

Духоўнае выхаванне вучняў творамі Васіля Быкава

У імкненні да матэрыяльнага багацця людзі ў сучасным грамадстве страчваюць такія спрадвечныя нацыянальныя і агульначалавечыя якасці, як дабрыня, чалавечнасць, сумленнасць, працавітасць і патрыятызм. Таму вельмі важным на ўроках беларускай літаратуры з’яўляецца выхаванне ў вучняў гэтых чалавечых якасцей. “У другой палове ХХ стагоддзя ў Беларусі не было пісьменніка, які па ўплыве на духоўнае жыццё сучаснікаў мог бы зраўнавацца з В.Быкавым”, — ... Падрабязней »

Свята творчасці і працы

У Віцебску прайшла выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці Удзел у традыцыйным і самым папулярным у насельніцтва рэгіянальным кірмашы сёлета прынялі 24 установы прафесійна-тэхнічнай, 11 — сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ВДУ імя П.М.Машэрава, 9 раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама Сенненская школа-інтэрнат і Вялікалятчанскі дзіцячы дом. Жыхары і госці абласнога цэнтра заўсёды з нецярпеннем чакаюць і з задавальненнем далучаюцца да ... Падрабязней »

Здароўе — галоўная ўзнагарода

У пачатку красавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню здароўя, у рамках гарадской маладзёжнай акцыі “Здароўе і маладосць”, якое на працягу 12 гадоў праводзіцца ў сектары культурна-масавых мерапрыемстваў. Прайшло яно ў форме квест-гульні “Здароўе — галоўнае багацце”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 8—10 класаў сталічных школ з усіх раёнаў. Дзецям трэба было прайсці 10 станцый, ... Падрабязней »

Дзённік сяброўскай сустрэчы

Па запрашэнні адміністрацыі Прыморскага раёна Санкт-Пецярбурга з 22 па 27 сакавіка дэлегацыя нашай школы прымала ўдзел у ХХ Міжнародным злёце школьнікаў гарадоў-герояў Акадэміі дзіцячай дыпламатыі “70 гадоў Вялікай Перамогі”. На злёт прыехалі педагогі і навучэнцы з Масквы (гімназія № 1522), Валгаграда (ліцэй № 5), Тулы (сярэдняя школа № 70), Новарасійска (прыватная гімназія № 1), Смаленска (сярэдняя школа № 27), Севастопаля ... Падрабязней »

Жывая спадчына

Стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы, у якіх кожны вучань за час навучання зможа сфарміраваць набор кампетэнцый, якія дапамогуць яму актыўна ўключыцца ў жыццядзейнасць сучаснага соцыуму, — такую задачу паставіў перад сабой калектыў сярэдняй школы № 10 Барысава. Так узнікла ідэя аб’яднаць інтарэсы настаўнікаў, кіраўнікоў гурткоў, прадметных факультатываў клубаў, навуковых таварыстваў; адкрыць факультатывы музычнай, мастацкай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці; стварыць новае ... Падрабязней »

Лісты памяці

У год 70-й гадавіны Вялікай Перамогі дзейнасць школьных музеяў баявой славы набывае асаблівае значэнне. Музей не толькі дапамагае зрабіць навучальны працэс больш цікавым, але і стварае сапраўдную гістарычную карціну ў вачах вучняў. Сёння нашай асноўнай задачай з’яўляецца замацаванне ў гістарычнай памяці подзвігу савецкага народа, які спыніў фашызм. Такую мэту мае і дзейнасць музея баявой славы ў сярэдняй школе № 32 ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках