Мы хочам, каб нас чулі

Раённы савет старшакласнікаў Светлагорскага раёна дзейнічае з 2006 года. Ён з’яўляецца калектыўным дарадчым і каардынуючым органам самакіравання навучэнцаў. У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўнай задачай савета з’яўляецца прыцягненне ўвагі органаў улады, грамадскасці да праблем моладзі. Яго работа накіравана на развіццё творчасці, на пошук і рэалізацыю мала­дзёжных ініцыятыў, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, навучанне старшакласнікаў сучасным метадам ... Падрабязней »

Ініцыятыва сёння — бязмежныя магчымасці заўтра

У лістападзе на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сумесна з асацыяцыяй “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” прайшоў майстар-клас для прадстаўнікоў каманд — пераможцаў і лаўрэатаў інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: мэты ўстойлівага развіцця — складовыя элементы свету”. Удзельнікі з гімназіі № 36 Гомеля імя І.Мележа прапанавалі на разгляд праект “Мы — краіна будучыні!”, накіраваны на папулярызацыю беларускай культуры сярод моладзі. ... Падрабязней »

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Сэканоміць, зберагчы

Навучэнцы Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, што ў Навагрудскім раёне, не засталіся раўнадушнымі ў Міжнародны дзень энергазберажэння, які адзначаецца напрыканцы года. У пачатковых класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Трэба ўсім нам навучыцца энергазберажэнню!”. Класныя кіраўнікі А.Р.Сіпайла і З.І.Максімовіч падрыхтавалі для вучняў мультымедыйную прэзентацыю, дзе была размешчана інфармацыя аб сярэдняй колькасці расходу электраэнергіі на аднаго беларуса ў месяц, паўгоддзе, год, ... Падрабязней »

Новыя ідэі — новыя перамогі

У пачатку снежня ў экатуркомплексе “Мікалаеўскія сажалкі” Круглянскага раёна прайшоў абласны этап Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, арганізатарам якога выступіў Магілёўскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Гонар Мсціслаўскага раёна па праве абаранялі навучэнцы 9 класа Ходасаўскай сярэдняй школы Дзіяна Крупская і Іна Валошына. “Школьная бізнес-кампанія “Ходасаўская разыначка” — так называўся праект, які быў прадстаўлены на ... Падрабязней »

Тыдзень дабра і міласэрнасці

Дзеці рана пачынаюць адчуваць дабрыню, справядлівасць. Вельмі важна, каб гуманныя пачуцці яны распаўсюджвалі не толькі на сябе, а ўмелі спачуваць іншым людзям, быць міласэрнымі. Мы ўсе імкнёмся да таго, каб нашы дзеці выраслі сумленнымі, добрымі, шчаслівымі. І як бы хацелася, каб выхаваная ў дзяцінстве адчувальнасць да дабра і зла назаўсёды засталася ў чалавеку. Фарміраваць гуманныя ўяўленні немагчыма толькі з дапамогай ... Падрабязней »

Дашкаляты ў школьнай краіне

Дзіцячы сад і школа — два моцна ўзаемазвязаныя звяны ў сістэме адукацыі. Праблема пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй была актуальнай заўсёды. Яшчэ Я.А.Каменскі ў сваіх працах, абгрунтоўваючы асноўныя прынцыпы навучання і выхавання, адзначаў неабходнасць таго, каб “…наступнае заўсёды грунтавалася на папярэднім, а папярэдняе ўмацоўвалася наступным”. Шмат гадоў наша школа супрацоўнічае з Вішнявецкім дзіцячым садам. Сумесная праца педагогаў дашкольнай установы ... Падрабязней »

Былі б адзінымі сэрцы

“Мовы ў людзей могуць быць рознымі — былі б адзінымі сэрцы”, — гэтыя словы Расула Гамзатава ў поўнай меры можна лічыць лейтматывам фінальнага мерапрыемства Маскоўскага маладзёжнага форуму “Масква шматаблічная і шматмоўная”, які ў Міжнародны дзень талерантнасці правялі Дэпартамент адукацыі горада Масквы і Маскоўскі інстытут адкрытай адукацыі. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 200 навучэнцаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Севастопаля, з ... Падрабязней »

Радавацца песні

Удзельнікі клуба прадставілі невялікую канцэртную праграму, сэнс якой заключаўся ў тым, каб спець дзеткам песні з савецкага дзяцінства іх бацькоў, бабуль і дзядуляў. “Усе, хто памятае песню пра коніка, пра ўсмешку, пра блакітны вагон, падпявайце! А хто не памятае або ніколі не чуў — няхай вучыцца разам з намі”, — заклікае дзетак кіраўнік клуба Ірына Аляксандраўна Аляксандрава. Канцэртная праграма нядоўгая, ... Падрабязней »

Прывітанне, жаўрук!

Сталічны кінатэатр “Кастрычнік” у канцы лістапада сабраў самых таленавітых юных мастакоў і паэтаў Рэспубліканскага конкурсу “Птушка 2016 года ў Беларусі”, які ўжо 16 гадоў праходзіць пад крылом ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. У творчым конкурсе “Звычайны гогаль — птушка 2016 года” ўдзельнічалі 300 школьнікаў з самых розных куткоў нашай рэспублікі. Навучэнцы ў яго гонар складалі вершы і малявалі эцюды яго жыцця. ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках