Выхаваць сябе дапаможа рэгіянальны кампанент

Усе мы, педагогі, зацікаўлены ў тым, каб нашы выпускнікі дэманстравалі актыўную грамадзянскую пазіцыю. Як выхаваць такіх выпускнікоў у наш няпросты час? Знайсці адказ і вырашыць гэтую праблему нашаму педагагічнаму калектыву дапамагае рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў на этнакультурнай аснове ў кантэксце рэгіянальнага кампанента”. Працуючы над рэалізацыяй праекта, мы вызначылі шляхі фарміравання асобы з гуманістычнай сістэмай ... Падрабязней »

Развіваем маўленне дзяцей разам

Значнасць работы з бацькамі цяжка пераацаніць. Яна важная не толькі для нас, педагогаў, але перш за ўсё для саміх бацькоў, чые дзеці наведваюць дашкольную ўстанову. Мы ўпэўнены, што кожны педагог рана ці позна задае сабе пытанне: што цяжэй — работа з дзецьмі або з іх бацькамі? Знайсці агульную мову, накіраваць агульную справу на карысць дзіцяці — гэта палова поспеху. Знайсці ... Падрабязней »

Уваравіцкаму цэнтру дзіцячай творчасці — 55!

Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна адзначыў свой юбілей. 55 гадоў у гісторыі ўстановы адзначаны пастаяннымі пошукамі новых шляхоў развіцця творчых здольнасцей дзяцей, удасканаленнем дзейнасці па выхаванні падрастаючага пакалення. У цэнтра склаліся выдатныя традыцыі фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, захавання нацыянальнага каларыту і высокай культуры навучэнцаў. За ўжо больш чым паўвекавую гісторыю цэнтр дасягнуў немалых вышынь, яго ведаюць не толькі на ... Падрабязней »

Прага новай вышыні

Дзяцінства — самы бесклапотны і, без сумнення, самы інфармацыйна насычаны час жыцця чалавека. Кожны дзень, кожную гадзіну маленькія людзі здзяйсняюць новыя адкрыцці: як уладкаваны навакольны свет, як арганізавана жыццё іншых людзей, чаму ў прыродзе ўсё так, а не інакш… І ад таго, наколькі часта мы, дарослыя, будзем удзяляць увагу дзецям і бавіць з імі час, наколькі падрабязна і кампетэнтна адказваць ... Падрабязней »

Пархімаўскія экаэрудыты

Даследчая дзейнасць, як ніякі іншы від вучэбнай дзейнасці, спрыяе фарміраванню ў школьніка якасцей, неабходных яму для далейшага навучання, для прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі незалежна ад выбару будучай прафесіі. Шырокія магчымасці выкарыстання элементаў даследчай дзейнасці навучэнцамі школы ва ўрочны і пазаўрочны час, магчымасць правядзення даследчага эксперымента школьнікамі сярэдняга і старшага звяна дае біялогія. Таму ў нашай школе даследчай дзейнасці на ўроках ... Падрабязней »

Фестываль, які збірае, вучыць, дапамагае

ІV Мінскі маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў у канцы кастрычніка завяршыўся ў сталіцы. Ужо даказана, што фестывальны сімвал “зялёны яблык” прыносіць толькі карысць “педагагічнаму арганізму” маладога спецыяліста, бо ў традыцыях гэтага мерапрыемства — беражлівыя, уважлівыя адносіны да пачынаючага настаўніка, аказанне яму ўсебаковай дапамогі. Сёлета фестываль меў свае адметнасці. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя “Беларускі ... Падрабязней »

Выкладчык і творца ў адной асобе

У Аляксандра Паўлавіча Пажарыцкага шматгадовы вопыт выкладання музыкі. Раней ён працаваў выкладчыкам па класе баяна і акардэона ў Віцебскім музычным вучылішчы, потым у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і адначасова ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры акадэміі. На сённяшні дзень ён выкладае ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 17 Мінска. Аляксандр Паўлавіч даўно заўважыў, што дзеці здольныя сыграць музыку часам не менш эмацыянальна ... Падрабязней »

Шлях да духоўнасці і станаўленне сапраўднага чалавека

У наш няпросты час праблеме духоўнасці і маральнасці ўдзяляецца шмат увагі. Без іх немагчыма існаванне вечных і светлых ідэалаў чалавецтва — кахання, павагі, цярплівасці адно да аднаго, міласэрнасці. Духоўна-маральнае выхаванне — прыярытэтная задача педагогаў, адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў адукацыі нашай краіны, яно станоўча ўплывае на ўсе формы ўзаемаадносін чалавека са светам. Неабходна фарміраваць у навучэнцаў уяўленне аб гістарычным, ... Падрабязней »

Праект для валанцёраў

Сёння даволі многа намаганняў бацькоў, педагогаў, медыкаў і грамадскіх арганізацый накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Кожны школьнік ведае, што наркотыкі — гэта дрэнна, а любы старшакласнік можа назваць шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі. Але тады ўзнікае пытанне: чаму павялічваецца колькасць наркаманаў і ВІЧ-інфіцыраваных? У сучасным грамадстве запатрабаваны здаровы, сацыяльна адаптаваны і актыўны чалавек. Сёння недастаткова проста разумець, што не варта губіць ... Падрабязней »

Юніёры, ювеналы — усе яны інтэлектуалы

Ідэя “педагогікі вольнага часу” запатрабавана ў сучаснай школьнай практыцы. Асабліва плённа яна рэалізуецца пры арганізацыі работы ў шосты дзень вучэбнага тыдня. Апошні час у арсенале форм і метадаў арганізацыі выхаваўчага працэсу актыўна выкарыстоўваецца такая форма, як інтэлектуальная гульня. Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі працуе ў гэтым напрамку трэці год. Аднак да пэўнага часу гульня насіла эпізадычны характар. Высокая ціка-васць ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках