Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку

Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін — адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу ясляў-сада № 110 Магілёва. Важную ролю ў далучэнні дзяцей да роднай беларускай мовы мае ... Падрабязней »

Фестываль навукі запрашае да ўдзелу

На пачатку новага года ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо трэці, фестываль навукі, арганізатарамі якога выступаюць гарвыканкам і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. За час свайго існавання фестываль навукі стаў важнай падзеяй не толькі для абласнога цэнтра, але і для ўсёй краіны. Ён дапамагае стымуляваць цікавасць да навуковай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў, а таксама садзейнічае іх прафесійнай арыентацыі. Акрамя таго, фестываль дазваляе павысіць імідж ... Падрабязней »

Зімовая прагулка — заўсёды свята

Зіма — дзівосная пара года, доўгачаканая і любімая для нашых дзяцей. Прагулка для дашкольнікаў — заўсёды свята, а зімовая прагулка — свята ўдвая. Гэта час для забаў і выдатны спосаб аздараўлення. Асабліва радуюць зімовыя дні, калі на дварэ ляжыць снег. У Ракаўскім яслях-садзе “Сонейка” Валожынскага раёна прагулкі ў такія дні праходзяць з максімальнай карысцю для выхаванцаў. Так, у цяпер ужо ... Падрабязней »

Мабільны дадатак — новы сябар настаўніка

У кожнага ўладальніка смартфона або планшэта ўстаноўлены не адзін і нават не два дадаткі на дэвайсе, у некаторых іх больш за дзясятак. Першапачаткова яны распрацоўваліся для забеспячэння якаснай і хуткай работы мабільных прылад, затым гэтыя дасягненні перанесліся ў прамысловасць, гандаль, лагістыку. Апошнім часам шырокае прымяненне яны атрымалі і ў адукацыі дзякуючы неабмежаванаму спектру магчымасцей. Арганізацыя дыстанцыйнага навучання, сумеснай работы навучэнцаў ... Падрабязней »

У творчасці не бывае дыягназу

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця часам маюць значныя абмежаванні жыццядзейнасці. Сёння сістэма дадатковай адукацыі здольна забяспечваць эфектыўную сацыялізацыю і інтэграцыю ў грамадства дзяцей з АПФР. Педагагічны калектыў Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца праблемамі рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У ... Падрабязней »

Мы разам

Спартыўнае свята з такой цёплай і светлай назвай у школьны параалімпійскі дзень арганізавалі для вучняў сярэдняй школы № 12 Мінска педагогі ўстановы адукацыі сумесна з Параалімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень дзеці і зоркі спорту аб’ядналіся, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе, і каб захапіцца незвычайнай сілай духу, мэтанакіраванасцю, ... Падрабязней »

Было што паказаць, было што паглядзець

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 15 гадоў існуе такая нетрадыцыйная форма прадстаўлення работы ўстаноў, як грамадскі агляд. У рамках агляду ўстановы адукацыі запрашаюць прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, грамадскасці горада і раёна наведаць урокі, а таксама прадстаўляюць ім работу сваёй установы па пэўнай тэме. Нядаўна такі грамадскі агляд прайшоў у сярэдняй школе № 1 Турава. За апошнія паўтара дзесяцігоддзя школа значна ... Падрабязней »

Развіваем іншамоўную камунікацыйную культуру вучняў праз відэа

Сёння асаблівая ўвага ўдзяляецца якасці падрыхтоўкі выпускнікоў школы да іншамоўнага маўлення. Фарміруючы полікультурную асобу падчас авалодання іншамоўнай камунікацыйнай кампетэнцыяй, настаўнік адчувае неабходнасць пошуку і адбору найбольш эфектыўных тэхналогій, метадаў і прыёмаў для ўрокаў і пазаўрочнай дзейнасці. Якія сродкі і прыёмы самыя эфектыўныя ў групах, дзе пераважаюць вучні з вядучай візуальнай мадальнасцю? Як выкарыстоўваць і спалучаць прыёмы, арыентаваныя на дзяцей з ... Падрабязней »

Зорная эстафета для ноўкінскіх школьнікаў пачалася…

У нашай школе няма людзей, абыякавых да тэмы астраноміі, зорак, космасу, таму мы не змаглі застацца безуважнымі, атрымаўшы па электроннай пошце Палажэнне аб конкурсе навуковых і мастацкіх праектаў “Зорная эстафета”, арганізатарам якога з’яўляецца ЦПК імя Ю.А.Гагарына. Адразу з’явілася актуальная тэма праекта — транзіт Меркурыя. Назіранне планавалася ажыццявіць 9 мая 2016 года. Ну і, канечне, праект “Праграма для планетарыя “АстраНоўка — ... Падрабязней »

Чараўніцтва ёлачнай цацкі

У яслях-садзе № 57 Віцебска прайшло адкрыццё выставы “Ёлачныя цацкі” — чароўны праект, рэалізаваны загадчыцай Вольгай Леанідаўнай Кручанюк і яе намеснікам Ілонай Францаўнай Марчанка. Праект быў арганізаваны для таго, каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў час правядзення навагодніх свят, а таксам для далучэння выхаванцаў да культуры навагодняга свята, яго традыцый. Выставу адкрывала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках