Стракаты летні мячык

Летнія канікулы — час гульняў на свежым паветры. Асабліва дзеці любяць гуляць з мячамі. Мы таксама праводзім гульні з мячыкамі, толькі зроблены яны сваімі рукамі, і таму гуляць больш цікава. У кожным доме заўсёды збіраецца шмат абрэзкаў тканіны, старыя сукенкі, спадніцы… Хтосьці выкідвае гэтую старызну на сметнік, а вось мы далі ёй другое жыццё. Менавіта з гэтай другаснай сыравіны атрымаліся ... Падрабязней »

Калі прапусціў урок…

Кожны настаўнік шукае і выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі для вырашэння розных праблем, бо прагрэс не стаіць на месцы. Дабраўся ён і да школ. Ужо нікога не здзівіш наяўнасцю мультымедыйнай дошкі і камп’ютара. Але як зрабіць, каб гэтая цуда-тэхніка правацавала на карысць? Для гэтага неабходна цікавая справа, якая захопіць навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў. Неабходна стварыць умовы для фарміравання ІКТ-кампетэнцый вучня. Як мага ... Падрабязней »

Як спасцігнуць свет культуры?

Эканамічныя і сацыяльныя катаклізмы, што напаткалі нашу краіну на працягу жыцця апошніх трох пакаленняў, прывялі да змянення, змяншэння і нават да страт эстэтычных каштоўнасцей, разрыву ў пераемнасці паміж пакаленнямі ў сферы культуры і маралі. На першае месца ставяцца матэрыяльныя праблемы, а духоўная сутнасць, якая заключана ў эстэтычным успрыманні і асэнсаванні свету, застаецца незапатрабаванай. Мы бачым, што робіцца зараз у свеце. ... Падрабязней »

“Сплясканы Кляман”, або Незвычайнае падарожжа ў канверце

Важнае месца ў працэсе навучання замежным мовам займаюць сёння міжнародныя адукацыйныя праекты. Метад праектаў — гэта комплексны вучэбны метад, які дазваляе зрабіць адукацыйны працэс асобасна арыентаваным, дае магчымасць вучню праяўляць самастойнасць у планаванні, арганізацыі і кантролі сваёй дзейнасці, неабмежаваныя магчымасці для пашырэння пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў. У рамках адукацыйнай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю вывучэння французскай мовы і развіццё творчых здольнасцей вучняў, ... Падрабязней »

Гульня ў пясок

Напэўна, кожны з нас хоць раз у жыцці бачыў пясочны гадзіннік. А цяпер уявіце на хвіліну, як падаюць пясчынкі і запавольваецца ход часу. Заварожвальнае відовішча, ці не праўда? Гэтак жа прыцягальны сыпучы прыродны матэрыял і для дзяцей. Нездарма рускі заснавальнік навуковай педагогікі К.Д.Ушынскі пісаў: “Самая лепшая цацка для дзяцей — кучка пяску”. Ці задумваліся вы пра тое, што першыя кантакты ... Падрабязней »

“Лялька” працягвае здзіўляць

Дзіцячы лялечны калектыў “Лялька” быў створаны 1 сакавiка 1996 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля. Кіруе калектывам педагог дадатковай адукацыі Н.Я.Грабчанкова. Шырокі кругагляд, высокі культурны ўзровень, акцёрская індывідуальнасць адрознівае Ніну Якаўлеўну, натхняльніка ідэй творчага калектыву, яго сцэнарыста і рэжысёра. У сакавіку 2005 года калектыву “Лялька” было прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. У яго склад уваходзяць ... Падрабязней »

Выхавальнік групы прадоўжанага дня: погляд на прафесію і на сябе ў прафесіі

На Полаччыне адбыўся фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Выхавальнік года” сярод выхавальнікаў груп прадоўжанага дня ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі. Як зазначыла старшыня журы галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Страленка, галоўная мэта конкурсу — прадэманстраваць шырокай грамадскасці высокі прафесійны ўзровень ... Падрабязней »

Сям’я асаблівага дзіцяці — не свет абмежаванняў, а свет магчымасцей

Ніхто не можа застацца абыякавым да дзіцяці з цяжкімі парушэннямі развіцця, у кожнага з нас яны выклікаюць розныя пачуцці. Гэта нядзіўна, бо да нядаўняга часу лічылі, што такіх дзяцей нельга навучаць. Даволі часта бацькам прапаноўвалі аддаць асаблівае дзіця ў дом-інтэрнат. Сёння сітуацыя змянілася. Нягледзячы на мноства форм навучання і выхавання асаблівых дзяцей, сем’і, якія іх выхоўваюць, сутыкаюцца з цяжкасцямі ў ... Падрабязней »

Такія розныя хлопчыкі і дзяўчынкі

Памятаеце дзіцячую песеньку пра тое, з чаго зроблены хлопчыкі і дзяўчынкі? Гэтая вясёлая песенька проста і неназойліва паказвае розніцу паміж маленькімі прадстаўнікамі рознага полу. Але сёння нярэдка здаецца, што ўсё перамяшалася, і не зразумець ужо, хто з чаго зроблены і што з гэтым рабіць. Раней поларолевае выхаванне ажыццяўлялася лёгка і натуральна: дзяўчынкі большую частку часу праводзілі з мамамі, выхаваннем хлопчыкаў ... Падрабязней »

Шануючы продкаў, думаючы пра нашчадкаў

Напярэдадні Дня Перамогі сталічную гімназію з беларускай мовай навучання № 23 наведалі ганаровыя госці — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы. Для юных мінчан, навучэнцаў 4—11 класаў гімназіі, яны падрыхтавалі вельмі важны ўрок — урок мужнасці. Ветэраны змаглі растлумачыць дзецям, як многа значыла сіла духу, мужнасць і любоў да Радзімы ў страшныя дні вайны, у радасны дзень перамогі, у ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках