Трэба ж мары спраўджвацца!

Пытанне “Кім быць?” — жыццёва важнае для кожнага чалавека. Не разгубіцца, адшукаць сваё месца ў свеце прафесій складана. Дапамагчы выпускніку знайсці справу па душы і адпаведна яго запытам, інтарэсам і здольнасцям заклікана прафесійная арыентацыя. Гэтая работа пачынаецца ў сярэдняй школе № 6 Полацка з 1 класа.Веды аб прафесіях у дзіцяці 7—10 гадоў абмежаваныя яго пакуль небагатым жыццёвым вопытам: прыклад мамы і таты, выхавальніка ў дзіцячым садзе і настаўнікаў у школе, рамантызаваныя ўяўленні пра папулярныя прафесіі лётчыка, міліцыянера, банкіра. Для таго каб дзіця свядома зрабіла выбар у дарослым жыцці, важна пазнаёміць яго з максімальнай колькасцю прафесій і даць магчымасць ужо з 1 класа вызначыць хобі, якое ў далейшым можа стаць ключом да прафесіі. Для кагосьці простае дзіцячае захапленне танцамі або вакалам, заняткі ў тэатральным гуртку або гуртку юных журналістаў перарасце ў прафесійную дзейнасць, а камусьці гэтыя навыкі спатрэбяцца ў выхаванні ўласных дзяцей.

Другі год запар у нашай школе праходзяць “Урокі поспеху”, якія праводзяць бацькі навучэнцаў. Вучні ганарацца сваімі бацькамі, сярод якіх шмат таленавітых і захопленых людзей. Зусім нядаўна такі ўрок у 4 “В” класе правяла Ірына Лапуцэвіч, харэограф па першай адукацыі і юрысконсульт — па другой. Элегантная, тактоўная, разумная, паспяховая госця — дарэчы, мнагадзетная маці, якая выхоўвае чацвярых выдатных дзяцей, — змагла прыцягнуць увагу школьнікаў і ўтрымліваць іх цікавасць на працягу ўсяго ўрока. У выніку заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў. А жаданні, загаданыя навучэнцамі Залатой рыбцы ў канцы ўрока, абавязкова здзейсняцца.

Таццяна ДУБКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 6 Полацка;
Святлана СІНКЕВІЧ,
класны кіраўнік.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

Пожалуйста напечатайте буквы/цифры изображенные на картинке

Увядзiце лiтары, якiя вы бачыце на малюнку. Гэта засцярога ад спама.

*

Мы ў сацыяльных сетках