Гродзеншчына

Цуды ў “Ластаўцы”

На зіму ластаўкі адлятаюць на поўдзень, а ў Астравецкім раёне дзіцячы аздараўленчы лагер “Ластаўка” сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак. У снежні тут на два тыдні адкрылася сядзіба Дзеда Мароза.За гэты час больш за 500 дзяцей і іх бацькоў з задавальненнем акунуліся ў навагоднюю атмасферу казачнага лесу. Каля чароўнай брамы сядзібы гасцей сустракалі лясныя героі, якія разам з наведвальнікамі прамаўлялі замову і ... Падрабязней »

Музейныя ўрокі

Важнае месца ў выхаваўчай прасторы Смаргонскага раёна належыць краязнаўчай дзейнасці. Пошукава-даследчыя экспедыцыі, творчыя праекты і конкурсы, краязнаўчыя канферэнцыі, акцыі, паходы і экскурсіі па родным краі, размовы з удзельнікамі і сведкамі даўніх падзей — вось няпоўны пералік форм і відаў дзейнасці, арганізаваных з навучэнцамі раёна. Фарміраванню грамадзянскіх кампетэнцый праз вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы садзейнічалі раённыя праекты “Брэнды Смаргоншчыны” і “Мая ... Падрабязней »

Што абяцаў Праметэй,

або Размова аб прыёмах мнематэхнiкi на ўроках замежнай мовы Калi заходзiць размова пра выкладанне замежнай мовы, часцей за ўсе прыходзяць у галаву такiя паняццi, як “iнтэрактыўныя метады”, “праекты”, “камунiкатыўныя метады”, “сродкi IКТ”, “вэб-сэрвiсы”. Мне таксама блiзкiя розныя тэхналогii, бо ўсё наша настаўнiцкае жыццё — гэта пошук новых прыёмаў i форм, якія дапамагаюць зрабiць працэс навучання больш прывабным i эфектыўным. Але ... Падрабязней »

Сэканоміць, зберагчы

Навучэнцы Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, што ў Навагрудскім раёне, не засталіся раўнадушнымі ў Міжнародны дзень энергазберажэння, які адзначаецца напрыканцы года. У пачатковых класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Трэба ўсім нам навучыцца энергазберажэнню!”. Класныя кіраўнікі А.Р.Сіпайла і З.І.Максімовіч падрыхтавалі для вучняў мультымедыйную прэзентацыю, дзе была размешчана інфармацыя аб сярэдняй колькасці расходу электраэнергіі на аднаго беларуса ў месяц, паўгоддзе, год, ... Падрабязней »

Школа чалавечнасці

Акцыя пад назвай “Падзяліся дабром” прайшла ў сярэдняй школе № 12 Гродна ў падтрымку кампаніі “Беларусь інклюзіўная”. У яе аснову была пакладзена маладзёжная ініцыятыва каманды “Разам”, якая прадстаўляла школу ў інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі навучэнцы і настаўнікі, жыхары мікрараёна школы, а таксама дзеці з асаблівасцямі развіцця, якія вучацца ў спецыялізаваных класах сярэдняй школы № 12. Акцыю ... Падрабязней »

Голуб міру са Слоніма даляцеў да Рыа

Вучні гімназіі № 1 Слоніма на працягу шэрага гадоў плённа працуюць у тэлекамунікацыйных праектах пад кіраўніцтвам каардынатара настаўніка англійскай мовы Ірыны Іосіфаўны Валынец. Работа ў праектах такога тыпу дае магчымасць школьнікам, выкарыстоўваючы інтэрнэт і іншыя тэхналогіі, уступаць у прамыя зносіны з аднагодкамі з усяго свету, працаваць у сумесных праектах, адкрываць Беларусь для замежных партнёраў і распавядаць пра культуру, геаграфію і ... Падрабязней »

Колер развівае інтэлект

Адным з важнейшых напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца забеспячэнне развіцця інтэлектуальнай актыўнасці кожнага дзіцяці. Улічваючы, што дашкольнае дзяцінства — гэта перыяд інтэнсіўнага сенсорнага развіцця дзіцяці, стымуляцыю інтэлектуальнай дзейнасці рацыянальна весці сродкамі колеру. Выкарыстанне гульняў і практыкаванняў з колерам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу адкрывае для гэтага шырокія магчымасці. Мэтанакіраванае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе з дзецьмі 5—6 гадоў гульняў і практыкаванняў з колерам ... Падрабязней »

Ветэраны — жаданыя госці

Сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы сталі традыцыйнымі ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Гродна. Чарговая такая сустрэча прайшла ў яслях-садзе № 79, арганізатарам выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму. Да сустрэчы рыхтаваліся не толькі выхаванцыі і педагогі, але і бацькі дзетак, якія прынялі ўдзел у выставе “Асенні вернісаж”. Вялікі ўклад у арганізацыю мерапрыемства ўнесла і старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Святлана Андрэеўна ... Падрабязней »

Першае школьнае свята

Працую я настаўніцай пачатковых класаў, і ўсе 29 гадоў — у сельскай школе аграгарадка Субачы. Такога вялікага першага класа, як цяпер, у маёй педагагічнай дзейнасці яшчэ не было. Вучняў у мяне 19: 10 дзяўчынак і 9 хлопчыкаў. Усе яны розныя: таленавітыя, цікавыя, дапытлівыя і кемлівыя. У першыя тыдні навучальнага года я вельмі хвалявалася, як зацікавіць усіх вучобай. Але ў нас ... Падрабязней »

“Рог багацця” на турзлёце

Адзінаццаць каманд старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Астравецкага раёна прынялі ўдзел у турзлёце, які прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Ластаўка”. З самай раніцы юныя турысты ўзяліся за справу: разбівалі бівакі, усталёўвалі палаткі, раскладвалі агонь — словам, наладжвалі свой побыт. Праверыўшы экіпіроўку і рыштунак, бо падчас бегу ўсё павінна быць у парадку і не перашкаджаць выкананню заданняў, удзельнікі адправіліся ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках