Гомельшчына

Схільнасць да навукі

Далучаць дзяцей да даследаванняў, пошуку рашэнняў і аналізу, працаваць з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі — значыць выхоўваць таленавітую пісьменную моладзь. Гэта і ёсць галоўная задача, якую ставіць перад сабой конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў “Свет праз культуру”. Конкурс навукова-даследчых работ “Свет праз культуру” — адзін з самых маштабных і значных конкурсаў Чыгуначнага раёна Гомеля. Традыцыйна ён праходзіць у снежні напярэдадні навагодніх ... Падрабязней »

Чалавек, які стварае вакол сябе цэлы свет

За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм педагог дадатковай адукацыі Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мікалай Кузьміч Дуброва быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мікалай Кузьміч вядомы як адзін з вядучых майстроў сучаснага жывапісу не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных галерэях і музеях Украіны, Расіі, прыватных калекцыях Германіі, Галандыі, Італіі, Ізраіля, ... Падрабязней »

Прычашчэнне родным словам

Шматгадовыя традыцыі захоўваюцца там, дзе, акрамя добрасумленнасці ў працы, пануе непадробная любоў да выбранай калісьці прафесіі. Менавіта гэтай рысай адметны калектыў Верасніцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Валянціны Адамаўны Казак. А новыя традыцыі нараджаюцца там, дзе людзі працуюць творча, як кажуць, з бляскам у вачах, з агеньчыкам у душы. І той, хто наведаў хоць раз сцены вясковай школы, не прамінае магчымасці ... Падрабязней »

Раённы семінар у новым фармаце

На базе Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці адбыўся раённы семінар, удзельнікамі якога сталі педагогі-арганізатары і навучэнцы раённага савета старшакласнікаў. Праграма семінара прадугледжвала як сумесную работу педагогаў і навучэнцаў, так і работу па секцыях. У рамках секцыі педагогаў-арганізатараў, якой кіравала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяна Кандрацьева, абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення работы педагогаў, сістэма работы па падрыхтоўцы да раённых конкурсаў. Тут жа прэзентавалі ... Падрабязней »

Майстар-класы ад бацькоў

Пяць дзён на тыдзень заняткі ў школе праводзяць настаўнікі, і як жа прыемна, калі ў шосты школьны дзень у ролі педагогаў выступаюць бацькі. У гэтым навучальным годзе ў Поразаўскай школе амаль кожную суботу праходзяць бацькоўскія майстар-класы для навучэнцаў.Вольга Мікалаеўна Гойлік — шматдзетная маці, якая выхоўвае траіх дзяцей. Яна пакінула ўсе тэрміновыя справы і знайшла час у суботні дзень правесці майстар-клас ... Падрабязней »

Свой шлях у інаватыку

На фарміраванне асобы чалавека ў многім уплываюць людзі, якія знаходзяцца навокал. Дзіця не нараджаецца з разуменнем дабра і зла, гэта выхоўваюць у ім дарослыя. Прывіццё агульначалавечых каштоўнасцей пачынаецца з дзіцячага садка. Знагоды рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобаснай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа” ў яслях-садзе № 22 Гомеля была ... Падрабязней »

Дзеці — чыстая кніга

Хто такія дзеці? Для нас дзеці — гэта адкрытая кніга з белымі пустымі старонкамі. Наколькі яна будзе цікавая для навакольных, залежыць ад таго, што мы туды ўпішам. Міласэрнасць, узаемадапамога, дабрыня — вось тыя словы, якія я хацела б укласці ў гэтую кнігу. У наш час у пагоні за фінансавым дабрабытам мы сталі адсоўваць гэтыя якасці на другі план. І, гледзячы ... Падрабязней »

Піянеры і патрыёты

Раённая спартыўна-патрыятычная піянерская гульня “Патрыёт” зноў сабрала 19 піянерскіх дружын Савецкага раёна. Ужо сёмы раз па ініцыятыве арганізатараў — Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна Гомеля, а таксама раённага савета грамадскай арганізацыі “БРПА” — раённая гульня праводзіцца напярэдадні гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета пляцоўкай для правядзення вялікага піянерскага свята стала сярэдняя школа № 38 Гомеля. Раённую гульню ... Падрабязней »

Было што паказаць, было што паглядзець

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 15 гадоў існуе такая нетрадыцыйная форма прадстаўлення работы ўстаноў, як грамадскі агляд. У рамках агляду ўстановы адукацыі запрашаюць прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, грамадскасці горада і раёна наведаць урокі, а таксама прадстаўляюць ім работу сваёй установы па пэўнай тэме. Нядаўна такі грамадскі агляд прайшоў у сярэдняй школе № 1 Турава. За апошнія паўтара дзесяцігоддзя школа значна ... Падрабязней »

Мы хочам, каб нас чулі

Раённы савет старшакласнікаў Светлагорскага раёна дзейнічае з 2006 года. Ён з’яўляецца калектыўным дарадчым і каардынуючым органам самакіравання навучэнцаў. У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўнай задачай савета з’яўляецца прыцягненне ўвагі органаў улады, грамадскасці да праблем моладзі. Яго работа накіравана на развіццё творчасці, на пошук і рэалізацыю мала­дзёжных ініцыятыў, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, навучанне старшакласнікаў сучасным метадам ... Падрабязней »

Мы ў сацыяльных сетках